SMS-паведамленні ў роўмінгу | Бяспека і абарона | Паслугі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

SMS-паведамленні ў роўмінгу

Атрымліваць SMS-паведамленні, калі ў роўмінгу выкарыстана больш за 5 МБ інтэрнэт-трафіка.

Абанентам A1 пры выкарыстанні больш за 5 МБ інтэрнэт-трафіка ў роўмінгу адпраўляецца адпаведнае паведамленне праз SMS.

SMS прыходзіць адзін раз і не блакіруе доступ да мабільнага інтэрнэту, абаненты могуць працягнуць карыстацца перадачай даных у роўмінгу.
SMS-паведамленні аб выкарыстанні ў роўмінгу інтэрнэт-трафіка звыш 5 МБ абаненты будуць атрымліваць пры кожным выездзе за межы дамашняй сеткі.

Паслуга надаецца кліентам кампаніі (акрамя абанентаў ПРЫВІТАННЕ), якія выкарыстоўваюць пункт доступу ў інтэрнэт vmi, з падключанай паслугай «Міжнародны роўмінг» або «SMS-роўмінг».