Kaspersky Safe Kids | Бяспека і абарона | Паслугі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Прэміум-падпіска Kaspersky

Выбраць тарыф і падключыць

Kaspersky Plus (3 устройствы)

  • Поўная бяспека і высокая прадукцыйнасць
  • Прэміум-версія Менеджара пароляў
  • Антывірус у рэжыме рэальнага часу
  • Бяспека даных і плацяжоў
  • Пошук уцечкі даных
  • Анты-Фішынг
0,00 руб разавы ўзнос
7,92 руб/30 дзён абаненцкая плата
Бясплатна першыя 30 дзён пры новым падключэнні
Падпіска працягваецца аўтаматычна

Kaspersky Safe Kids

  • Абарона дзіцяці ў рэальным і лічбавым свеце
  • Абарона ўсіх прылад для кожнага дзіцяці ў сям'і
  • Кантроль актыўнасці ў інтэрнэце і сацсетках
  • Бяспечны пошук у YouTube
  • Кантроль выкарыстання праграм, гульняў і прылад
  • Вызначэнне месцазнаходжання дзіцяці, ўстаноўка бяспечнага перыметра
  • Кантроль зарада батарэі
0,00 руб разавы ўзнос
3,90 руб/30 дзён абаненцкая плата
Бясплатна першыя 30 дзён пры новым падключэнні
Падпіска працягваецца аўтаматычна

Падрабязная інфармацыя

Kaspersky Safe Kids

Лічбавы памочнік бацькоў у выхаванні сучаснага дзіцяці. Рашэнне ўключае ў сябе праграмы для дзіцяці і аднаго з бацькоў, якія ўзаемадзейнічаюць праз уліковы запіс «Kaspersky». Прадукт даступны на АС Windows, macOS, Android, iOS.

 

Kaspersky Plus (3 устройствы)

Забяспечвае поўную бяспеку, высокую прадукцыйнасць і прыватнасць. Рашэнне надае поўны набор функцый для абароны канфідэнцыяльнасці: бяспека даных і анлайн-плацяжоў, надзейнае кіраванне паролямі, выяўленне несанкцыянаванага падключэння да сеткі Wi-Fi. Для выкарыстання рашэння патрабуецца ўліковы запіс My Kaspersky.

Kaspersky Safe Kids

 

АБАРОНА

  • Зручнае фільтраванне анлайн-кантэнту па катэгорыях (Windows, macOS, Android, iOS) дазваляе блакіраваць вэб-сайты з азартнымі гульнямі, дарослым або жорсткім кантэнтам
  • Бяспечны пошук у YouTube (Windows, Android, iOS) хавае небяспечны кантэнт з катэгорый, якія не падыходзяць для дзяцей
  • Кантроль выкарыстання праграм (Windows, macOS, Android, абмежаваны функцыянал на iOS) дазваляе блакіраваць асобныя праграмы або цэлыя катэгорыі, а таксама праграмы, якімі можна карыстацца заўсёды, напрыклад, тэлефон і мэсанджары

 

КЛОПАТ

  • GPS-трэкер (Windows, macOS, Android, iOS) паказвае месцазнаходжанне дзіцяці на карце, каб яго заўсёды можна было знайсці
  • Апавяшчэнні ў рэжыме рэальнага часу (Windows, macOS, Android, iOS) паведамляюць аб нізкім зарадзе батарэі, спробах адкрыць забаронены сайт або праграму, выхадзе дзіцяці за межы бяспечнай зоны, напрыклад, з тэрыторыі школы
  • Падрабязныя справаздачы (Windows, macOS, Android, iOS) утрымліваюць гісторыю пошуку, наведвання сайтаў, прагляду ролікаў YouTube і іншых дзеянняў дзіцяці, каб вы маглі вызначыць небяспечныя паводзіны

 

НАВУЧАННЕ

  • Расклад выкарыстання ўстройства (Windows, macOS, Android, iOS) дае ўстанавіць дзённы ліміт доступу да інтэрнэту на кожным устройстве. Так дзеці вучацца прытрымлівацца лічбавага балансу і надаваць больш увагі спорту, вучобе і іншым заняткам афлайн
  • Дзіцячая панэль маніторынгу (Windows, macOS, Android, iOS) дазваляе дзецям самастойна кантраляваць выкананне правіл і абмежаванняў, дапамагаючы развіць навыкі тайм-менеджменту

 

Kaspersky Plus (3 устройствы)

 

БЯСПЕКА

  • Антывірус у рэжыме рэальнага часу (Windows, Android, macOS, iOS) выяўляе і блакіруе звычайныя і складаныя пагрозы, у тым ліку вірусы, шкоднае ПЗ, шыфравальшчыкі, шпіёнскія праграмы, узломы сістэмы і бясфайлавыя атакі
  • Інтэрнэт-абарона (Windows, Android, macOS) блакіруе небяспечныя вэб-сайты, загрузкі і пашырэнні
  • Анты-Фішынг (Windows, Android, macOS, iOS) блакіруе спасылкі ў лістах, праграмах і браўзерах, якія вядуць на махлярскія вэб-сайты Пошук слабых настроек (Windows, Android, macOS, iOS) папярэджвае аб уразлівых настройках, якія можна выкарыстоўваць для ўзлому ўстройства
  • Абарона ад крыптапагроз (Windows) не дае выкарыстоўваць камп’ютар для схаванага майнінгу крыптавалют

 

ПРАДУКЦЫЙНАСЦЬ

  • Паскарэнне работы камп’ютара (Windows) знойдзе праграмы, якія рэдка выкарыстоўваюцца, каб вы маглі выдаліць непатрэбныя і вызваліць дыскавую прастору
  • Эканомія зараду батарэі (Windows) адкладзе абнаўленні пры нізкім зарадзе ўстройства
  • Гульнявы рэжым і рэжым «Не турбаваць» (Windows) аўтаматычна ўключаюцца падчас гульні, прагляду відэа і працы, каб вам не заміналі абнаўленні ПЗ і апавяшчэнні
  • Рэзервовае капіраванне і аднаўленне даных (Windows) аўтаматычна створыць копію даных па раскладзе для іх хуткага аднаўлення ў выпадку сістэмнага збою

 

ПРЫВАТНАСЦЬ

  • Прэміум-версія Менеджара пароляў (Windows, Android, macOS, iOS) захоўвае паролі, дакументы і банкаўскія карты ў надзейным сховішчы, дазваляе імгненна ўваходзіць ва ўліковыя запісы і сінхранізуе даныя на ўсіх устройствах. Патрабуецца асобная ўстаноўка праграмы
  • Пошук уцечкі даных (Windows, macOS, Android, iOS) паведамляе аб уцечках уліковых даных, прывязаных да адрасу электроннай пошты
  • Абарона ад збору даных (Windows, macOS) не дае адсочваць вашыя дзеянні ў сетцы і перахапіць вашыя даныя
  • Бяспечныя плацяжы (Windows, macOS) адкрываюць асобнае абароненае акно для аплаты пакупак у інтэрнэт-магазінах
  • Кантроль камеры і мікрафона (Windows, macOS) дае магчымасць дазволіць доступ да вэб-камеры і мікрафона толькі пэўным праграмам

Kaspersky Safe Kids

Для абароны ўсіх устройстваў вашых дзяцей з дапамогай Kaspersky Safe Kids, выкарыстоўвайце ўліковы запіс My Kaspersky. Адзін код актывацыі ліцэнзіі Kaspersky Safe Kids адпавядае аднаму ўліковаму запісу карыстальніка.

 

Kaspersky Plus (3 устройствы)

Сумяшчальна з АС Windows, macOS, Android і iOS. Рашэнне дазваляе забяспечыць абарону трох любых устройстваў (камп’ютар, ноўтбук, смартфон або планшэт). Для выкарыстання рашэння патрабуецца ўліковы запіс My Kaspersky.

Сістэмныя патрабаванні для «Kaspersky Safe Kids»:

 

Інтэрнэт-злучэнне.

Устройствы на базе АС Windows: Windows 10 / 8.1 / 8 / 7 SP1+; на базе АС Mac: macOS 10.15 – 13; на базе АС Android і iOS: Android 8 – 13, iOS 15 – 16.

Поўная функцыянальнасць даступная для ўстройстваў на базе АС Windows, Mac і Android. Фільтрацыя вэб-кантэнту і кантроль часу выкарыстання ўстройстваў даступныя праз Сямейны доступ для ўстройстваў з iOS 15.0+. Для ўстройстваў iOS 12.0-14.0 фільтрацыя вэб-кантэнту даступная праз браўзер Kaspersky Safe Kids. Кантроль выкарыстання ўстройства ажыццяўляецца з дапамогай папярэджання «Час выйшаў», якое з'яўляецца на экране ўстройства дзіцяці, калі яно перавысіла ліміт часу.

Функцыя Бяспечны пошук на YouTube сумяшчальная з браўзерамі для ўстройстваў з АС Windows і Android, а таксама з браўзерам Kaspersky Safe Kids на базе iOS. Функцыя таксама працуе ў афіцыйнай праграме YouTube для Android. Гісторыя праглядаў на YouTube збіраецца па выніках актыўнасці дзіцяці ў браўзеры Chrome на Android і браўзерах, якія падтрымліваюцца на ПК. Справаздачы з гісторыяй праглядаў даступныя ў праграме Kaspersky Safe Kids, устаноўленай на Android-устройстве аднаго з бацькоў.

Некаторыя магчымасці недаступныя для пэўных версій аперацыйных сістэм і могуць мяняцца. Поўныя сістэмныя патрабаванні гл. на сайце.

 

Сістэмныя патрабаванні для «Kaspersky Plus»:

 

Інтэрнэт-злучэнне.

Устройствы на базе АС Windows: Windows 11 / 10 / 8.1 / 8 / 7 SP1 і вышэй; на базе АС Mac: Mac: macOS 11 – 13; на базе АС Android і iOS: Android 8 – 13, iOS 15 – 16.

3,5 ГБ вольнага месца на цвёрдым дыску, працэсар з частатой 1 ГГц, 2 ГБ аператыўнай памяці.

Некаторыя магчымасці недаступныя для пэўных версій аперацыйных сістэм і могуць мяняцца. Поўныя сістэмныя патрабаванні гл. на сайце.

Рашэнні прадастаўляюцца абанентам кампаніі (фізічным асобам акрамя абанентаў на тарыфах з перадаплатай).

 

Скарыстацца паслугай могуць абаненты ў актыўным статусе пры адсутнасці забарон выходнай сувязі і блакіровак.

1. Падключыце падпіску:

2. Атрымайце код актывацыі.

На ўказаны нумар прыйдзе SMS з кодам актывацыі і спасылкай на ўстаноўку праграмы.

 

3. Устанавіце праграму на сваё ўстройства і ўвядзіце код актывацыі.

Для самастойнай запампоўкі ПЗ:

Kaspersky Safe Kids даступна па спасылцы.

Kaspersky Plus (3 ўстройствы) даступна па спасылцы.

Выдаленне антывіруснага ПЗ з Устройстваў карыстальніка не азначае, што карыстальнік ініцыяваў адключэнне прэміум-падпіскі Kaspersky.

 

4. Кіруйце ўсімі ўстройствамі і праз акаўнт My Kaspersky.

Зарэгіструйцеся на сайце https://my.kaspersky.com/ або ўвайдзіце ў існуючы акаўнт і ўкажыце атрыманы код актывацыі.

 

5. Адключыць падпіску можна:

Kaspersky Safe Kids

Вартасць Kaspersky Safe Kids - 3,90 руб. за 30 дзён, першыя 30 дзён пры новым падключэнні бясплатна.

 

Kaspersky Plus (3 устройствы)

Вартасць Kaspersky Plus (3 устройствы) - 7,92 руб. за 30 дзён, першыя 30 дзён пры новым падключэнні бясплатна.

Kaspersky Safe Kids

З дадатковай інфармацыяй па функцыянале, устаноўцы і настройках падпіскі можна азнаёміцца па спасылцы.

 

Kaspersky Plus (3 устройствы)

З дадатковай інфармацыяй па функцыянале, устаноўцы і настройках падпіскі можна азнаёміцца па спасылцы.

Служба тэхнічнай падтрымкі кампаніі «Лабараторыя Касперскага».

Касперскі Internet Security для Android

 

Як гэта працуе:

Касперскі Internet Security для Android надзейна абараняе мабільныя ўстройствы ад шкодных праграм.

Абарона ад пагроз і абарона канфідэнцыяльнасці

Падазроныя сайты, файлы і званкі аўтаматычна блакіруюцца ў адпаведнасці з рэжымам фільтрацыі, які вы можаце настроіць уручную.

Доступ да пэўных праграм магчыма абараніць сакрэтным кодам.

Абарона ад шпіянажу

Рашэнне паведаміць вам аб выяўленні на ўстройстве праграм, якія адсочваюць вашыя званкі, паведамленні і месцазнаходжанне.

Антызлодзей

У выпадку крадзяжу або згубы тэлефона вы зможаце аддалена ўключыць сігнал трывогі і сфатаграфаваць чалавека, які спрабуе выкарыстоўваць ваша ўстройства. Таксама магчыма аддалена заблакіраваць тэлефон, вызначыць яго месцазнаходжанне або выканаць поўнае скіданне настроек з выдаленнем даных.

Бяспека без запаволення работы ўстройства

Рашэнне працуе непрыметна і не запавольвае работу сістэмы.

 

Асаблівасці:

Касперскі Internet Security для Android дазволіць абараніць 1 ваша ўстройства.

Для аддаленага кіравання работай прадуктаў «Лабараторыі Касперскага», устаноўленых на вашыя ўстройствы, рэкамендуецца стварэнне ўліковага запісу My Касперскі. My Kaspersky – уліковы запіс для кіравання абаронай устройстваў усёй вашай сям'і.

 

Абмежаванні:

Агульныя патрабаванні

наяўнасць інтэрнэт-злучэння.

Смартфоны і планшэты

АС Android 4.4 і вышэй Мінімальнае разрашэнне экрана: 320 x 480

Зараз функцыянал прадукта на некаторых устройствах можа быць абмежаваны. Больш падрабязна па спасылцы.

 

Вартасць:

Вартасць Kaspersky Internet Security для Android – 2,10 руб. за 30 дзён.

 

 

Касперскі Total Security

 

Як гэта працуе:

Касперскі Total Security забяспечыць максімальную абарону любога вашага ўстройства.

Пастаянная абарона ад вірусаў

Аператыўна блакіруе як распаўсюджаныя, так і вірусы, што складана выяўляюцца, чарвякі, траяны, шыфравальшчыкі, руткіты і бясфайлавыя атакі.

Анты-Фішынг

Абараняе ад падробленых сайтаў і фішынгавых паведамленняў, створаных злачынцамі для крадзяжу вашых даных і грошай.

Аптымізацыя прадукцыйнасці

Вашыя ўстройствы працуюць хутка і плаўна. Так, як яны і былі для гэтага створаныя.

Абарона плацяжоў

Забяспечвае абарону анлайн-транзакцый і даных банкаўскіх карт дзякуючы шыфраванню высокага ўзроўню на камп’ютарах з Windows і macOS. Запускае бяспечны браўзер для абароны анлайн-транзакцый.

Windows, Mac і мабільныя ўстройствы

Абараняе ўсе ўстройствы ў любых камбінацыях.

Блакіроўшчык рэкламы

Адключае паказ рэкламных банераў, а таксама патэнцыйна шкодных аб'яў у Інтэрнэце на камп’ютарах Windows.

Абарона ад збору даных

Не дазваляе сайтам і сацсеткам адсочваць вашу актыўнасць і збіраць вашыя асабістыя даныя на камп’ютарах Windows і macOS.

Абарона вэб-камеры

Прадухіляе несанкцыянаваны доступ да вэб-камеры, блакіруючы спробы шпіянажу на камп’ютарах Windows і Mac.

Змяшчае рашэнне для бацькоўскага кантролю Kaspersky Safe Kids:

Абмяжоўвае дзецям доступ да непажаданага кантэнту, у тым ліку на YouTube.

Кантралюе час выкарыстання дзіцем устройстваў, праграм і гульняў

Дазваляе ў рэжыме рэальнага часу дакладна вызначыць, дзе знаходзіцца ўстройства дзіцяці на лічбавай карце.

Абарона файлаў

Ажыццяўляе рэзервовае капіраванне фатаграфій, музыкі і файлаў у зашыфраванае сховішча на вашым камп’ютары.

Менеджар пароляў

Захоўвае паролі, даныя банкаўскіх карт і канфідэнцыяльныя дакументы ў надзейным зашыфраваным сховішчы.

 

Асаблівасці:

Для прывязкі і змены ўстройстваў, а таксама выкарыстання максімальных магчымасцей Kaspersky Total Security выкарыстоўвайце ўліковы запіс My Касперскі. Адзін код актывацыі ліцэнзіі Kaspersky Total Security адпавядае аднаму ўліковаму запісу карыстальніка.

 

Абмежаванні:

Сістэмныя патрабаванні

Інтэрнэт-злучэнне

Камп’ютары на базе Windows: IE 11+; . Net 4+; Windows 10 / 8.1 / 8 / 7 SP1+ Mac: macOS 10.12 і вышэй 3,2 Гб вольнага месца на цвёрдым дыску, працэсар 1 ГГц, аператыўная памяць 2 Гб Для мабільных устройстваў: Android 5 і вышэй, iOS 12.0 і вышэй Некаторыя магчымасці недаступныя для версій аперацыйных сістэм. Поўныя сістэмныя патрабаванні гл. на сайце.

 

Вартасць:

Вартасць Kaspersky Total Security – 6,80 руб. за 30 дзён