Firewall | Бяспека і абарона | Паслугі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Firewall

Firewall зніжае рызыку заражэння вашага камп'ютара вірусамі, блакіруючы порты і інтэрнэт-пратаколы, якія спрыяюць распаўсюджванню найбольш шкодных праграм, перашкаджае несанкцыянаванай адсылцы даных у сетку, а таксама выключае магчымасць падключэння да вашага абаненцкага ўстройства з іншага абаненцкага ўстройства без вашага ведама.

Firewall забяспечвае інфармацыйную бяспеку згодна з правіламі, якія абмяжоўваюць доступ па пратаколах сеткі Інтэрнэт:

Правілы

Крыніца (запыту)

Прызначэнне (запыту)

Службы (пратаколы)

Дзеянне

Апісанне

З выкарыстаннем Firewall

Без выкарыстання Firewall

Правіла 1

IP-адрасы A1

Усе IP-адрасы

TCP/135 - TCP/139
UDP/135 - UDP/139
TCP/445
UDP/445
UDP/1026 - UDP/1029

Блакіраваць

ППрадухіляе ўстаноўку непатрэбных і часта шкодных злучэнняў (NetBIOS EPMAP, Microsoft RPC Locator Service, Microsoft-DS (SMB, Active Directory, сеткавы «чарвяк» Sasser, Agobot , сеткавы «чарвяк» Zobot, і да т.п.).

x

+

Правіла 2

IP-адрасы A1

IP-адрасы A1

Усе пратаколы

Блакіраваць

Прадухіляе прамую сувязь паміж асобнымі кліенцкімі ўстройствамі ў сетцы A1.

x

+

Правіла 3

IP-адрасы A1

Усе IP-адрасы

Усе пратаколы

Дазволіць

Дазваляе любому кліенту A1 ініцыяваць сувязь з Інтэрнэтам.

+

+

Правіла 4

Усе IP-адрасы

IP-адрасы A1

Усе пратаколы

Блакіраваць

Забараняе любыя злучэнні па запыце з Інтэрнэту.

x

+

Любыя спробы сеткавага злучэння, ініцыяваныя вашым камп'ютарам/тэлефонам або ў дачыненні да яго, будуць правераныя ў адпаведнасці з кожным правілам, пачынаючы з першага і заканчваючы чацвёртым. Калі запыт на падключэнне, які праходзіць праз Firewall, не адпавядае правілам бяспекі і з'яўляецца патэнцыйна небяспечным, ён будзе заблакіраваны.

 

Firewall зніжае рызыку заражэння вашага камп'ютара, блакіруючы порты і інтэрнэт-пратаколы з найбольш распаўсюджанымі вірусамі, «чарвякамі» і г.д. Таксама паслуга выключае магчымасць падключэння да вашага абаненцкага ўстройства з іншага абаненцкага ўстройства без вашага ведама.

Надаецца абанентам, якія выкарыстоўваюць паслугу «Мабільны Інтэрнэт A1» або «Мабільны Інтэрнэт на тарыфах з перадаплатай» .

Усім абанентам кампаніі.

Абаненты A1 (фізічныя і юрыдычныя асобы) могуць падключыць паслугу адным са спосабаў:

Абаненты на тарыфах з перадаплатай могуць падключыць паслугу адным са спосабаў:

 

Паслуга надаецца бясплатна. Аплачваецца толькі выкарыстанне паслугі «Мабільны Інтэрнэт» згодна з дзеючымі тарыфамі.

 

  • Якія пратаколы і порты забароненыя згодна з настройкамі Firewall?
    Firewall блакіруе порты і інтэрнэт-пратаколы з самымі распаўсюджанымі вірусамі і чарвякамі.
    напрыклад:
    a. TCP/135 - TCP/139;
    b. UDP/135 - UDP/139;
    c. TCP/445;
    d. UDP/445;
    e. UDP/1026 - UDP/1029.
     Асноўныя пратаколы, такія як HTTP і HTTPS, застаюцца дазволенымі.
  • З якім тыпам пратаколу працуе Firewall? Ці магчымае яго выкарыстанне і для wap, і для web-трафіка?
    Паслуга Firewall абараняе вас ад несанкцыянаванага доступу па-за залежнасці ад таго, які пратакол вы выкарыстоўваеце для выхаду ў Інтэрнэт – wap ці web.
  •  З якім тыпам устройстваў працуе Firewall? Ці магчымае яго выкарыстанне і для тэлефона, і для камп'ютара?
    Кожнае ўстройства пры выхадзе ў Інтэрнэт атрымлівае IP-адрас, які ідэнтыфікуе яго. Паслуга Firewall працуе для ўсіх устройстваў, якія забяспечваюць доступ у Інтэрнэт з выкарыстаннем паслугі «Мабільны Інтэрнэт» ад A1.
  • Ці ўплывае Firewall на хуткасць перадачы даных? Калі так, то якім чынам – зніжае або павышае?
    Паслуга Firewall не ўплывае на хуткасць загрузкі старонак або запампоўкі файлаў.
  • Як я даведаюся, што Firewall заблакіраваў доступ да сеткавага рэсурсу ў Інтэрнэце?
    Калі сеткавы рэсурс у Інтэрнэце патрабуе доступу па пратаколах (портах), забароненых правіламі бяспекі Firewall, такі сеткавы рэсурс будзе недаступны – пры спробе падключэння з'явіцца паведамленне пра адпаведную памылку.
  • Я выходжу ў Інтэрнэт праз статычны IP-адрас. Ці магу я выкарыстаць паслугу Firewall?
     Пры выкарыстанні для выхаду ў Інтэрнэт публічнага статычнага IP-адраса падключэнне паслугі Firewall ажыццяўляецца па пісьмовай заяве ў фірменных цэнтрах A1 ці ў афіцыйных павераных кампаніі.
  • Якім чынам сетка A1 была абароненая раней?
    У сетцы A1 выкарыстоўваюцца тэхналогіі, якія дазваляюць абараніць інфармацыю згодна з самым жорсткім сусветным стандартам. Кампанія A1 укараніла паслугу Firewall, каб стварыць дадатковы ўзровень бяспекі для актыўнага карыстальніка Інтэрнэт. У той жа час звяртаем вашую ўвагу, што ў першую чаргу адказнасць за бяспеку даных ляжыць на самім карыстальніку, незалежна ад таго, паслугамі якога правайдэра ён карыстаецца.

    * A1 Firewall ахоўвае ваш камп'ютар/тэлефон ад сеткавых нападаў, аднак ён не забяспечвае поўнай абароны ад вірусаў, якія могуць ужо прысутнічаць на ўстройстве альбо трапляць на яго з прычыны неакуратных дзеянняў самога карыстальніка. Для абароны вашага мабільнага ўстройства або камп'ютара ад заражэння рэкамендуем выконваць базавыя правілы бяспекі: не адкрываць патэнцыйна небяспечныя файлы з незнаёмых крыніц, выкарыстоўваць антывіруснае праграмнае забеспячэнне на камп'ютары альбо паслугу «Антывірус» ад A1.