Дзіцячы інтэрнэт | Бяспека і абарона | Паслугі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Дзіцячы інтэрнэт

Падрабязная інфармацыя

Паслуга «Дзіцячы інтэрнэт» - паслуга аховы (web-фільтрацыі) ад наведвання «непажаданых» сайтаў, якая ў рэжыме рэальнага часу блакіруе сайты, што адносяцца да наступных катэгорый: аборты, матэрыялы для дарослых (сайты, якія змяшчаюць кантэнт для дарослых (ад 18 гадоў і старэй), на якіх прадстаўлена інфармацыя аб сэксуальных адносінах, сэкс-шопах і г.д.), ініцыятыўныя групы (сайты пра арганізацыі, якія ўплываюць на грамадскую думку), алкаголь (сайты, якія прапагандуюць ужыванне алкаголю), альтэрнатыўныя вераванні, знаёмствы, экстрэмісцкія групы, азартныя гульні, ніжняя бялізна, марыхуана, галізна і пікантнасць, парнаграфія, палавое выхаванне, спартыўнае паляванне і ваенныя гульні, тытунь, зброя, жорсткае абыходжанне з дзецьмі, дыскрымінацыя, хакінг, сайты, якія змяшчаюць незаконныя або амаральныя метады і інструкцыі па падманных дзеяннях, плагіят, сайты-ананімізатары, гвалт, шкодныя web-сайты, фішынг, спам-URL і інш.

  • Пасля падключэння паслугі Дзіцячы інтэрнэт рэкамендуецца:
    • выключыць / уключыць ТА;
    • ачысціць кэш браўзера
  • Пры адключэнні паслугі «Мабільны Інтэрнэт» паслуга «Дзіцячы інтэрнэт» будзе адключаная
  • Кампанія не гарантуе фільтрацыю забароненых сайтаў пры выкарыстанні абанентам браўзераў, якія маюць уласныя proxy-серверы, а таксама 100% блакіраванне доступу да «непажаданых» рэсурсаў з выкарыстаннем іншых браўзераў, з улікам абмежаванняў абсталявання, што выкарыстоўваецца
  • Праверыць прыналежнасць сайта да групы, што блакіруецца, можна, пакінуўшы зваротную сувязь Асабісты кабінет або па адрасе fortiguard.com/webfilter.

Для абанентаў тарыфных планаў з перадаплатай паслуга аказваецца пры наяўнасці на балансе сумы, дастатковай для спісання абаненцкай платы.

Паслуга надаецца ўсім абанентам кампаніі пры наяўнасці падключанай паслугі «Мабільны Інтэрнэт A1» / «Мабільны інтэрнэт на тарыфах з перадаплатай» .

Як падключыць:
Фізічныя асобы:

Юрыдычныя асобы:

  • у дадатку Мой А1;
  • Асабісты кабінет (узровень доступу Абанент і Адміністратар);
  • на падставе заявы кліента, адпраўленай на e-mail legal@a1.by ці ў паблік акаунт A1 у Viber;
  • на падставе заявы кліента, перададзенай у цэнтр продажу і абслугоўвання кампаніі ці ў дылерскі салон.

Абаненты тарыфных планаў з перадаплатай:

 

Як адключыць:
Фізічныя асобы:

  • у цэнтрах продажу і абслугоўвання A1 або ў дылерскіх салонах на падставе дакумента, які сведчыць асобу.

Юрыдычныя асобы:

  • Асабісты кабінет (узровень доступу Адміністратар);
  • на падставе заявы кліента, адпраўленай на e-mail legal@a1.by ці ў паблік акаунт A1 у Viber;
  • на падставе заявы кліента, перададзенай у цэнтр продажу і абслугоўвання кампаніі ці ў дылерскі салон.

Абаненты тарыфных планаў з перадаплатай: