USSD | Сэрвісы самаабслугоўвання | Паслугі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

USSD

Падрабязная інфармацыя

Для выкарыстання паслуг на базе USSD дастаткова набраць камбінацыю з пэўных сімвалаў, выкарыстоўваючы клавіятуру тэлефона як падчас выканання выкліку. Інфармацыя практычна імгненна з'явіцца на дысплэі.

USSD даступныя карыстальнікам мабільных прылад, на якіх няма тэхнічнай магчымасці выкарыстоўваць дадатак Мой А1. Тэхнічныя патрабаванні да мабільных прылад для працы з дадаткам знаходзяцца па ссылцы.

  • Паведамленні не захоўваюцца ў памяці тэлефона.
  • USSD-каманды даступныя у роўмінгу, калі роўмінгавы партнёр падтрымлівае USSD.
  • Тэлефоны розных вытворцаў па-рознаму адлюстроўваюць USSD-меню і маюць розны прынцып адказу.
  • Калі з'яўляецца дыялогавае акно, то адказваць на USSD-запыт неабходна пры дапамозе лічбаў.
  • USSD-адказы могуць прыходзіць у транслітарацыі (лацінкай), хоць у тэлефоне настроены прыём у кірыліцы. Гэта звязанае з тым, што сістэма аўтаматычна пераводзіць у транслітарацыю вялікія па колькасці сімвалаў USSD-адказы (больш за 70 сімвалаў).

Папулярныя USSD-запыты:
*100# - ваш баланс (даступны для тарыфных планаў Сацыяльны, Пенсійны, Перамога, Стартавы, Зручны, Лето зовет. Абаненты іншых тарыфных планаў могуць атрымаць інфармацыю ў дадатку Мой А1 або Асабістым кабінеце);
*100*1# - рэшта ўключаных у абаненцкую плату мінут, мегабайт, SMS ці MMS (даступны для тарыфных планаў Сацыяльны, Пенсійны, Перамога, Стартавы, Зручны, Лето зовет. Абаненты іншых тарыфных планаў могуць атрымаць інфармацыю ў дадатку Мой А1 або Асабістым кабінеце);
*100*3# - памер штомесячнага плацяжу пры куплі ў растэрміноўку, рэшта агульнай сумы і дата завяршэння выплат;
*100*12# - праверыць рэшту трафіка для роўмінг-пакетаў для інтэрнэту;
*131*абанента A1# - паслуга «Чакаю званка»;
*141*1# - рэгістрацыя плацяжу;
*141*2*1# - ваш нумар і тарыфны план;
*141*2*3*1# - інфармацыя аб падключаным тарыфным плане для інтэрнэту і даце спісання абаненцкай платы;
*141*3*3# - дадаць/змяніць/прагледзець «любімы» нумар;
*141*3*1*1# - падключэнне паслугі «Міжнародныя званкі»;
*141*3*2*1# - падключэнне паслугі «Міжнародны роўмінг»;
*141*3*4# - змена тарыфнага плана;
*141*7# - памылковы плацеж;
*147# - ваш нумар;
*135# - падключэнне мабільнага інтэрнэту, MMS, актывацыя web-аховы, атрыманне настроек і інфармацыі аб падключаным пакеце мабільнага інтэрнэту, даце спісання вартасці пакета;
*100*51# - магчымасць хуткага адключэння паслуг сувязі пры запазычанасці.

Карысныя USSD знаходзяцца тут.