Аўтаматычная служба сэрвісу абанента (АССА) | Сэрвісы самаабслугоўвання | Паслугі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Аўтаматычная служба сэрвісу абанента (АССА)

Аўтаматычная служба сэрвісу абанента (АССА) дазваляе:

  • атрымліваць інфармацыю аб стане балансу асабовага рахунку;
  • удакладняць астатак трафіка;
  • рэгістраваць аплату, зробленую за паслугі сувязі;
  • атрымліваць даведачную інфармацыю аб дадатковых паслугах кампаніі;
  • падключаць / адключаць дадатковыя паслугі.

 

АССА рэалізавана ў выглядзе меню, доступ да якога абанент атрымлівае, патэлефанаваўшы з мабільнага тэлефона на вылучаны шматканальны нумар 150.
Будзе карысна ведаць: Схема «Аўтаматычнай службы сэрвісу абанента» і Схема аўтаматычнай службы сэрвісу абанентаў ПРЫВІТАННЕ.

 

  • Для абанентаў кампаніі (акрамя абанентаў ПРЫВІТАННЕ) дадаткова дзейнічаюць нумары:
    412 - атрыманне звестак аб стане балансу асабовага рахунку (для фізічных асоб);
    413 - атрыманне інфармацыі аб колькасці нявыкарыстанага трафіка.
  • Каб абаненту з паслугай «Антывызначальнік нумара» скарыстацца АССА, неабходна набіраць *31#411 выклік.
  • У роўмінгу для атрымання даведачнай інфармацыі неабходна тэлефанаваць на нумары: +375 29 6 000 150 або +375 17 330 30 30.

 

Магчымасць выкарыстання АССА надаецца ўсім абанентам кампаніі.