Сустракайце навінкі vivo V25 і V25e у А1 – з выгаднымі бонусамі! | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Сустракайце навінкі vivo V25 і V25e у А1 – з выгаднымі бонусамі!

Апісанне акцыі

У асартыменце стыльных і сучасных смартфонаў, даступных кліентам А1, з'явіліся навінкі ад брэнда vivo – мадэлі V25 i V25e. Пры афармленні пакупкі смартфона кожны атрымае промакод, па якім зможа набыць бесправадныя навушнікі Haylou GT1 Pro або партатыўную калонку SVEN PS-75 усяго за 10 капеек.

 

Новыя мадэлі vivo V25 і V25e прыцягваюць увагу спалучэннем элегантнага дызайну і функцыянальнасці. Сярод пераваг прылад варта згадаць асноўную камеру на 64 Мп, якая забяспечвае выразныя здымкі, падтрымку хуткай зарадкі 44 Вт, а таксама магчымасць пашырэння аператыўнай памяці да 16 ГБ.

 

Акрамя таго, vivo V25 абсталяваны франтальнай камерай на 50 Мп з аўтафокусам, дзякуючы якой смартфон спадабаецца аматарам сэлфi. А за прадукцыйнасць дэвайса адказвае магутны 8-ядзерны працэсар MediaTek Dimensity 900.

 

Навінкі можна набыць як адным плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў з плацяжом ад 61,20 рублi ў месяц. Пры гэтым кожны, хто паспее аформіць пакупку да 30 верасня ўключна, атрымае промакод на куплю бесправадных навушнікаў Haylou GT1 Pro або партатыўнай калонкі SVEN PS-75 за 10 капеек. Навушнікі Haylou GT1 Pro прадастаўляюцца кліенту пры куплі смартфона vivo V25, а калонка SVEN PS-75 – пры куплі vivo V25e.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы