Сустракаем вясну з новым смартфонам: Xiaomi 13 Lite з бонусам ужо ў А1 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Сустракаем вясну з новым смартфонам: Xiaomi 13 Lite з бонусам ужо ў А1

Апісанне акцыі

А1 аб’яўляе аб старце продажу смартфона Xiaomi 13 Lite. Набыць навінку можна аднаразовым плацяжом па спецыяльнай цане за 1579 рублёў ці ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 69,95 рубля ў месяц. Акрамя таго, першыя пакупнікі атрымаюць дадатковы бонус: промакод на кампактныя і стыльныя навушнікі Xiaomi Redmi Buds 4 усяго за 10 капеек.

 

Xiaomi 13 Lite аб’ядноўвае вытанчаную мінімалістычнасць дызайну і флагманскія магчымасці. Корпус смартфона мае таўшчыню ўсяго 7,23 мм. 6,55-цалёвы AMOLED-дысплэй з разрашэннем Full HD+ і частатой абнаўлення да 120 Гц абаронены выгнутым шклом Gorilla Glass 5. Той жа выгін паўтараецца і на тыльнай паверхні ўстройства.

 

Адной з іскрынак вонкавага выгляду таксама стала афармленне франтальнай камеры ў выглядзе «вострава» – авальнага выраза на экране. Што незвычайна, сэлфі-камера складаецца з двух модуляў з разрашэннем да 32 Мп. Гэта пашырае магчымасці для здымкі аўтапартрэтаў: напрыклад, дазваляе рабіць дэталёвыя фота буйным планам.

 

Асноўная камера ў Xiaomi 13 Lite трайная. Флагманскі датчык Sony IMX 766 з разрашэннем 50 Мп дапаўняюць звышшырокавугольны модуль з вуглом агляду 119° і модуль для макраздымкі.

 

Навінка атрымала магутны працэсар Qualcomm Snapdragon 7 Gen 1. Аб’ём аператыўнай памяці складае 8 ГБ, а ўбудаванай – 256 ГБ.

 

Спяшайцеся парадаваць сябе і сваіх блізкіх навінкай у А1!

 

Колькасць бонуснага тавару абмежаваная.

 

Цана на смартфон актуальная з 16.03.2023 года.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы