А1 падаўжае скідкі - паспейце выгадна купіць Xiaomi Redmi 10 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

А1 падаўжае скідкі - паспейце выгадна купіць Xiaomi Redmi 10

Апісанне акцыі

Зніжкі на смартфоны працягваюцца! У А1 па спецыяльнай цане можна набыць Xiaomi Redmi 10.

 

У А1  па паніжаным кошце можна набыць Xiaomi Redmi 10 у некалькіх мадыфікацыях: з аб'ёмам убудаванай памяці 64 або 128 ГБ, з падтрымкай тэхналогіі NFC для бескантактавай аплаты або без яе. Аформіць пакупку можна ў растэрміноўку да 24 месяцаў усяго ад 27,04 рубля ў месяц.

 

Xiaomi Redmi 10 – гэта ўніверсальны смартфон для любых паўсядзённых задач з магутным васьміядзерным працэсарам MediaTek Helio G88, FHD+-дысплеем з частатой абнаўлення да 90 Гц і акумулятарам ёмістасцю 5000 мач з падтрымкай хуткай зарадкі магутнасцю 18 Вт. Сістэма з чатырох камер з асноўным модулем на 50 Мп і прасунутым штучным інтэлектам дапаможа лёгка захаваць на памяць самыя яркія моманты кожнага дня. А для аматараў чыстага гуку ў прыладзе ёсць па-сапраўднаму ўражлівыя стэрэадынамікі.

 

Акрамя таго, са зніжкай можна аформіць навінку Xiaomi Redmi 10 2022 у выгадную растэрміноўку да 24 месяцаў ад 27,86 рубля ў месяц. Смартфон прадстаўлены ў двух аб'ёмах убудаванай памяці (64 ГБ або 128 ГБ) і ў некалькіх колерах.

 

Прыходзьце ў А1 за яркімі эмоцыямі і выгаднымі цэнамі на папулярныя смартфоны!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы