Старт продажу vivo Y02 у А1 – усяго за 299 рублёў | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Старт продажу vivo Y02 у А1 – усяго за 299 рублёў

Апісанне акцыі

У А1 стартаваў продаж навінкі vivo Y02 па зніжанай цане – усяго за 299 рублёў адным плацяжом. Куплю дэвайса можна аформіць і ў зручную растэрміноўку да 24 месяцаў з аплатай усяго ад 14,12 рубля ў месяц.

 

Навінка vivo Y02 мае стыльны корпус таўшчынёй усяго 8,49 мм. Выразную выяву на экране забяспечвае 6,51-цалёвы FullView-экран з разрашэннем HD+. Акрамя таго, для камфорту вачэй прадугледжана функцыя аўтаматычнай карэкціроўкі яркасці экрана і фільтрацыі сіняга святла. Для надзейнай і бесперабойнай работы смартфона навінка мае акумулятар ёмістасцю 5000 мАг і прадукцыйны 8-ядзерны працэсар MediaTek.

 

Адкрыйце для сябе цікавую навінку па выгаднай цане ў А1!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.