Смартфоны Samsung А-серыі – ужо ў А1 у доўгую растэрміноўку да 24 месяцаў | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Смартфоны Samsung А-серыі – ужо ў А1 у доўгую растэрміноўку да 24 месяцаў

Апісанне акцыі

Паспейце набыць папулярныя смартфоны Samsung абноўленай А-серыі ў доўгую растэрміноўку да 24 месяцаў без першапачатковага узносу i ў растэрміноўку на 6 месяцаў – без пераплат! Навінкі даступны для пакупкі адным плацяжом.

 

Фаварыт шматлікіх карыстальнiкаў – стыльны Samsung Galaxy A33 – зарэкамендаваў сябе як выдатны смартфон па суадносінах кошту i якасці. Мадэль абсталявана камерай з высокiм раздзяленнем галоўнага аб'ектыва на 48 Мп для якаснай фота-і відэаздымкі. Акумулятар ёмістасцю 5000 мАг і працэсар Exynos 1280 забяспечваюць смартфону годную прадукцыйнасць і час аўтаномнай працы. А стыльны і лаканічны дызайн прылады не пакіне абыякавым нават самых спрактыкаваных карыстальнікаў. Galaxy A33 даступны ў растэрміноўку на 6 месяцаў без пераплат ад 209,83 рублi ў месяц. Смартфон таксама можна набыць у растэрміноўку да 24 месяцаў ад 65,36 рублi ў месяц.

 

Яшчэ адна навінка – магутны і прадукцыйны смартфон Samsung Galaxy А53, які адрозніваецца добрай аўтаномнасцю. Ён мае акумулятар ёмістасцю 5000 мАг, які дазваляе прыладзе працаваць без падзарадкі да сутак і нават больш. Мадэль даступна ў растэрміноўку на 6 месяцаў без пераплат ад 249,83 рублi ў месяц. Смартфон таксама можна набыць у растэрміноўку да 24 месяцаў ад 76,62 рублi.

 

Сярод навінак прадстаўлены і флагманскi Samsung Galaxy S22, які атрымаў прэміяльны дызайн. Прылада мае добры працэсар Exynos 2200, трехмодульную сістэму камер з асноўнай на 50 Мп, а таксама акумулятар ёмістасцю 3700 мАг, які падтрымлівае функцыю хуткай зарадкі. Мадэль можна набыць у растэрміноўку без пераплат і першага ўзносу на 6 месяцаў ад 526.50 рублёў у месяц. Таксама смартфон будзе прадстаўлены і ў растэрміноўку на 24 месяцы ад 162,86 рублi ў месяц.

 

Яшчэ больш новых смартфонаў, даступных да набыцця ў растэрміноўку, можна знайсці ў інтэрнэт-краме кампаніі па спасылцы.

 

Кошт акцыйных прылад актуальны з 12.08.2022 года.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы