Смартфоны Honor 9X ці Honor 20 — набывайце і атрымлівайце навушнікі бонусам у А1 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Смартфоны Honor 9X ці Honor 20 — набывайце і атрымлівайце навушнікі бонусам у А1

Апісанне акцыі

Пакупнікоў смартфонаў Honor 9X ці Honor 20 у А1 чакае патрэбны і карысны бонус – вялікія і зручныя бесправадныя навушнікі з гарнітурай Honor H-001.

 

Кожная з мадэляў, якая ўдзельнічае ў акцыі, мае свае перавагі. Honor 9X вылучаецца яркім моладзевым дызайнам, высоўнай 16-мегапіксельнай франтальнай камерай і батарэяй на 4000 мАг. Honor 20 цікавы ў першую чаргу разнастайнасцю фотамагчымасцяў – ад ашаламляльных шырокавугольных пейзажаў і панарам да макраздымкі з адлегласці ўсяго 4 см – за кошт 48-мегапіксельнай камеры з чатырма аб'ектывамі. А стылёвыя бесправадныя навушнікі Honor H-001 са зручным кіраваннем і закрытым гукавым афармленнем дазволяць па-сапраўднаму ацаніць усе астатнія перавагі гэтых прылад – ад праслухоўвання музыкі і прагляду фільмаў да гульняў і, вядома, размоў.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, суполку A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы