Набывайце навушнікі AirPods і AirPods Pro – і атрымлівайце гадавую падпіску «Яндэкс.Плюс» | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Набывайце навушнікі AirPods і AirPods Pro – і атрымлівайце гадавую падпіску «Яндэкс.Плюс»

Апісанне акцыі

Да 13 верасня ўключна абаненты А1 могуць набыць навушнікі Apple Airpods і AirPods Pro са зніжкай па промакодзе «Apple» і атрымаць гадавую падпіску на «Яндэкс.Плюс».

 

Каб атрымаць падпіску на «Яндэкс.Плюс», трэба купіць навушнікі Apple у крамах А1 ці віртуальнай краме кампаніі да 13 верасня ўключна, атрымаць спецыяльны код па спасылцы на сайце акцыі і актываваць яго на сайце Яндэкс. Пасля гэтага карыстальніку стануць даступныя сэрвісы: «Яндэкс.Музыка», «Яндэкс.Таксі», «Яндэкс.Дыск», «КінаПошук».

 

Набыць навушнікі можна як адным плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў. Каб атрымаць дадатковую зніжку на куплю аднаразовым плацяжом, паведаміце кодавае слова «Apple» супрацоўніку ў краме А1 ці ўвядзіце яго ў спецыяльнае поле пры афармленні замовы ў віртуальнай краме кампаніі. Пры гэтым варта паспяшацца – колькасць спецыяльных кодаў на гадавую падпіску «Яндэкс.Плюс» абмежаваная.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы