Навінка ў А1 – стартавалі продажы планшэта iPad Pro 11 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Навінка ў А1 – стартавалі продажы планшэта iPad Pro 11

Апісанне акцыі

У А1 стартавалі продажы флагманскай навінкі – планшэта iPad Pro 11 у комплексе з зараднай прыладай CANYON. Набыць прыладу можна як адным плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 166,62 рубля ў месяц.

 

iPad Pro 11 аснашчаны дысплэем Liquid Retina з дыяганаллю 11 цаляў і падтрымкай тэхналогій True Tone і ProMotion. Таксама прылада ўражвае новым 8-ядравым высокапрадукцыйным чыпам Apple M2 з 10-ядравым графічным працэсарам і 16-ядравай сістэмай машыннага навучання Neural Engine.

 

Асноўны фотамодуль складаецца з двух аб'ектываў: шырокавугольнага на 12 Мп і звышшырокавугольнага на 10 Мп, а за бяспеку адказвае ідэнтыфікатар твару Face ID – разблакіроўка планшэта ажыццяўляецца пры дапамозе пярэдняй камеры.

 

Набывайце навінку ў А1 разам з зараднай прыладай CANYON магутнасцю 20 Вт у камплекце!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.