«МЕГА Макс»: мабільная сувязь бясплатна да хатняга інтэрнэту і ТБ і іншыя бонусы | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

«МЕГА Макс»: мабільная сувязь бясплатна да хатняга інтэрнэту і ТБ і іншыя бонусы

Апісанне акцыі

Адкрываем летні сезон з МЕГАакцыі ад А1! Усе новыя карыстальнікі тарыфнага плана «МЕГА Макс» разам з хатнім інтэрнэтам і лічбавым ТБ ад VOKA атрымліваюць не толькі бясплатную мабільную сувязь, але і зніжку на абаненцкую плату, а таксама магчымасць раздаваць мабільны інтэрнэт на іншыя прылады.

 

«МЕГА Макс» выгадна аб'ядноўвае ў адной прапанове хатні інтэрнэт на хуткасці да 100 Мбіт/с, больш за 130 тэлеканалаў у рамках відэасэрвісу VOKA, а таксама SIM-карту з неабмежаваным мабільным доступам у інтэрнэт на максімальна магчымай хуткасці і неабмежаваныя хвіліны ва ўсе сеткі. Пры падключэнні да 31 ліпеня 2022 года абаненцкая плата для новых абанентаў камбінаванага тарыфу складзе ўсяго 29,90 рубля ў месяц на працягу паўгода.

 

Акрамя таго, кожны новы абанент атрымае дадатковы бонус – бясплатнае карыстанне функцыяй «Рэжым мадэма» на працягу першых трох месяцаў, што дазваляе раздаваць інтэрнэт на іншыя прылады. Напрыклад, падзяліцца ім з сябрамі і сям'ёй на адпачынку за горадам, выкарыстоўваць на наўтбуку для выдаленай працы ці для камфортнага прагляду звыклых каналаў на дачным тэлевізары. Гэта робіць магчымасці тарыфу «МЕГА Макс» сапраўды бязмежнымі! Пры гэтым імі можна лёгка кіраваць з дапамогай прыкладання «Мой А1».

 

Спяшайцеся скарыстацца акцыяй і ацаніць ўсе бязмежныя магчымасці дома і за мяжой з тарыфным планам «МЕГА Макс»! Для падключэння неабходна пакінуць заяўку на internet.A1.by, па тэлефоне 150, у крамах А1 цi дылерскіх салонах, уключаючы салоны «На связи» і «Алло!».

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.