HUAWEI P50 ужо ў А1 – са смарт-гадзіннiкам бонусам для першых пакупнікоў | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

HUAWEI P50 ужо ў А1 – са смарт-гадзіннiкам бонусам для першых пакупнікоў

Апісанне акцыі

У А1 паступіў у продаж смартфон HUAWEI P50. Кожнага, хто паспее набыць навінку з актуальнай флагманскай лінейкі брэнда да 12 верасня ўключна, чакае прыемны сюрпрыз: смарт-гадзіннiк HUAWEI WATCH GT3 за 10 капеек па промакодзе.

 

HUAWEI P50 – прадстаўнік актуальнай флагманскай лінейкі брэнда. Сярод пераваг прылады варта назваць працэсар Snapdragon 888 4G з высокай хуткасцю апрацоўкі дадзеных (у тым ліку ў рэжыме шматзадачнасці), ёмісты акумулятар на 4100 мАг з хуткай зарадкай магутнасцю 66 Вт, 6,5-цалёвы OLED-дысплей з тэхналогіяй True-Chroma для лепшай колераперадачы і частата абнаўлення да 90 Гц.

 

Але галоўная асаблівасць HUAWEI P50 – гэта двухматрычная сістэма камер True-Form. У смартфоне прысутнічаюць адразу два блока камер: першы – з асноўным сэнсарам на 50 Мп, а другі – з тэлеаб'ектывам на 12 Мп і ультрашырокавугольным на 13 Мп. Гэта дазваляе атрымліваць фота і відэа з дакладнай перадачай усіх дэталяў і каляровых нюансаў. Раздзяленне франтальнай камеры складае 13 Мп.

 

Новы смартфон ад HUAWEI падтрымлівае тэхналогію NFC для бескантактавай аплаты, мае ступень абароны ад пылу і вільгаці IP68.

 

Кошт HUAWEI P50 для абанентаў А1 складзе 1999 рублёў. Пакупку можна аформіць і ў растэрміноўку да 24 месяцаў з плацяжом ад 95,78 рублi ў месяц. Пры гэтым пакупнікоў чакае дадатковы бонус: яны змогуць атрымаць смарт-гадзіннiк HUAWEI WATCH GT3 Active або HUAWEI WATCH GT3 Classic (на выбар) па спецыяльным кошце – 10 капеек. Абедзве мадэлі адрозніваюцца мінімалістычным сучасным дызайнам і вялікім экранам, на якім зручна адлюстроўваецца ўся патрэбная інфармацыя, працяглым часам аўтаномнай працы і высокай дакладнасцю вымярэння пульса і іншых паказчыкаў здароўя нават пры выкананні інтэнсіўных практыкаванняў.

 

Спяшайцеся за навінкай ад HUAWEI і выдатнымі бонусамі за пакупкай ў А1!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы