HUAWEI nova Y70 з бонусам – па перадзаказе ў А1 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

HUAWEI nova Y70 з бонусам – па перадзаказе ў А1

Апісанне акцыі

Да 10 ліпеня уключна ў А1 можна аформіць перадзаказ на новы смартфон HUAWEI nova Y70. Усе першыя пакупнікі могуць атрымаць не адну, а адразу дзве прылады: пры афармленні перадзаказу яны атрымаюць промакод на набыццё фітнес-бранзалета HUAWEI Band 6 усяго за 10 капеек. Пры гэтым смартфон можна набыць ў растэрміноўку да 24 месяцаў усяго ад 33,29 рублi ў месяц.

 

Вялікі 6,75-цалёвы дысплей і магутны акумулятар на 6000 мАг з падтрымкай хуткай зарадкі 22,5 Вт – ідэальнае спалучэнне для ўсіх, хто любіць глядзець відэа, дзяліцца фатаграфіямі з сябрамі або проста гуляць у гульні. Пры гэтым дзякуючы інтэлектуальнаму алгарытму энергазберажэння ўсяго 10 хвілін зарадкі прылады дастаткова для прагляду відэа на працягу трох гадзін.

 

Трайная камера HUAWEI nova Y70 уключае асноўны модуль c раздзяленнем 48 Мп і звышшырокавугольны аб'ектыў на 5 Мп для групавых і пейзажных здымкаў. Трэці модуль выкарыстоўваецца для вызначэння глыбіні рэзкасці, дапамагаючы эфектна вылучыць самае галоўнае ў кадры. Франтальная камера для відэазванкоў і сэлфi мае раздзяленне 8 Мп.

 

Бонусам пры куплі смартфона стане промакод на набыццё стыльнага фітнес-бранзалета HUAWEI Band 6 па спецыяльнай цане – 10 капеек. Гэты карысны аксэсуар падтрымлівае 96 рэжымаў трэніровак і мноства карысных функцый: ад маніторынгу сну і ўзроўню кіслароду ў крыві да ўзроўню стрэсу і расходу калорый. А дзякуючы вялікаму 1,47-цалёваму экрану ўся неабходная інфармацыя, музыка і паведамленні заўсёды будуць перад вачыма.

 

Спяшайцеся аформіць перадзаказ на HUAWEI nova Y70 у А1!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Укантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.