HUAWEI nova Y61 – навінка з камфортнай растэрміноўкай без пераплат ад 18,70 рубля ў А1 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

HUAWEI nova Y61 – навінка з камфортнай растэрміноўкай без пераплат ад 18,70 рубля ў А1

Апісанне акцыі

У асартыменце А1 з’явілася яшчэ адна навінка – доўгачаканы HUAWEI nova Y61. Стыльны і функцыянальны, але пры гэтым недарагі смартфон можна купіць за 449 рублёў адным плацяжом або ў растэрміноўку без пераплат ад 18,70 рубля ў месяц.

 

Мадэль прыцягвае ўвагу вытанчаным і ў той жа час практычным дызайнам. Яе можна абраць у трох варыянтах колеру з эфектам зорнага ззяння: паўночным чорным, сапфіравым сінім і мятным зялёным. Пры дыяганалі экрана 6,52 цалі ўстройства камфортна ляжыць у руцэ, а тыльная панэль выканана з тактыльна прыемнага пластыка.

 

HUAWEI nova Y61 мае 8-ядзерны працэсар і аб’ём аператыўнай памяці на 4 ГБ, што дазваляе з лёгкасцю карыстацца любымі патрэбнымі ў паўсядзённым жыцці праграмамі.

 

Аматараў рабіць фатаграфіі і здымаць відэаролікі парадуе трайная камера з асноўным модулем на 50 Мп. Разрашэнне сэлфі-модуля складае 5 Мп, а пры здымцы відэа можна пераключацца з асноўнай камеры на франтальную і назад з плаўным пераходам.

 

За аўтаномнасць адказвае акумулятар ёмістасцю 5000 мАг. Смартфон падтрымлівае тэхналогію хуткай зарадкі Huawei SuperCharge: блок сілкавання магутнасцю 22,5 Вт дазваляе за 30 мінут зарадкі забяспечыць 6 гадзін прагляду відэа ці інтэрнэт-серфінгу, больш за 4 гадзіны ў гульнях або 11 гадзін размоў.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы