HONOR X8 у А1 – па выгаднай цане і без пераплат | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

HONOR X8 у А1 – па выгаднай цане і без пераплат

Апісанне акцыі

Стыльны і ўніверсальны смартфон HONOR X8 даступны ў А1 на прывабных умовах: да 2 кастрычніка прыладу можна набыць за 799 рублёў, у тым ліку і ў растэрміноўку без пераплат да 24 месяцаў ад 33,29 рубля ў месяц.

 

Сярод вартасцей HONOR X8 – эрганамічны дызайн, лёгкасць і невялікая таўшчыня корпуса (усяго 7,45 мм), за кошт чаго прыладу зручна можна трымаць у руцэ.

 

Дыяганаль дысплея складае 6,7 цалі. Падтрымліваецца падвышаная частата абнаўлення да 90 Гц, у тым ліку ў аўтаматычным рэжыме.

 

Шматфункцыянальная камера на 64 Мп з чатырма аб'ектывамі дазваляе атрымліваць якасныя здымкі з высокім раздзяленнем, а франтальная камера з дазволам 16 Мп – яркія і выразныя сэлфi.

 

HONOR X8 працуе на базе працэсара Snapdragon 680, створанага па 6-нм тэхпрацэсу, дзякуючы чаму ўпэўнена спраўляецца як з паўсядзённымі задачамі, так і з больш патрабавальнымі праграмамі. Інтэлектуальная тэхналогія пашырэння памяці пры неабходнасці павялічвае аб'ём памяці HONOR X8 з 6 да 8 ГБ, так што прылада можа апрацоўваць яшчэ больш дадзеных у шматзадачным рэжыме.

 

Акумулятар ёмістасцю 4000 мАг падтрымлівае рэжым звышхуткай зарадкі: усяго 10 хвілін дастаткова для трох гадзін працы ў рэжыме прагляду відэа.

 

Паспейце скарыстацца выгаднай прапановай у А1!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.