Эксклюзіўна ў А1: Samsung Galaxy A30s – са зніжкай 50%! | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Эксклюзіўна ў А1: Samsung Galaxy A30s – са зніжкай 50%!

Апісанне акцыі

А1 прапануе сваім абанентам магчымасць набыць смартфон Samsung Galaxy A30s з аб'ёмам памяці 32 ГБ са зніжкай 50%.

 

Samsung Galaxy A30s – гэта абноўленая версія смартфона Galaxy A30. Прылада атрымала новы дызайн, палепшаную камеру (цяпер яна трайная – з модулямі 25Мп+5Мп+8Мп) і ўбудаваны ў экран сканер адбіткаў пальцаў. Прыцягвае ўвагу і дызайн тыльнай панэлі: геаметрычны ўзор з пераліўным галаграфічным эфектам.

 

Атрымаць зніжку можна пры аплаце аднаразовым плацяжом і заключэнні дадатковага пагаднення пра тое, што абанент не пяройдзе на тарыфны план з абаненцкай платай ніжэй, чым на «Камфорт М», на працягу наступных 18 месяцаў. Цана прылады ў гэтым выпадку складзе 234,5 рубля.

 

Акрамя таго, новыя і дзеючыя абаненты тарыфнага плана «Без ліміту», якія скарыстаюцца зніжкай і падпішуць дадатковае пагадненне, атрымаюць яшчэ больш бонусаў: першыя 180 дзён абаненцкая плата для іх складзе 17,9 рубля ў месяц, наступныя 180 дзён – 19,9 рубля ў месяц.

 

Зніжка даступная новым і дзеючым абанентам актуальных тарыфных планаў «Камфорт M/L/XL», «Smart Бясконцы» і «Бізнес-клас» і ўсім, хто пяройдзе на любы з іх да моманту куплі. Актуальная прапанова і для абанентаў некаторых архіўных тарыфных планаў.

 

Атрымайце больш пераваг ад свайго тарыфнага плана!

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, суполку A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.