Безлімітны інтэрнэт на месяц: спецыяльная прапанова для карыстальнікаў «Прывітанне. Турыст» | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Безлімітны інтэрнэт на месяц: спецыяльная прапанова для карыстальнікаў «Прывітанне. Турыст»

Апісанне акцыі

Кампанія А1 прапануе ўсім гасцям Беларусі магчымасць атрымаць безлімітны мабільны інтэрнэт. Усё, што для гэтага трэба, – падключыцца на тарыфны план «Прывітанне. Турыст» і актываваць пакет на 30 дзён.

 

«Прывітанне. Турыст» – гэта тарыфны план для замежных грамадзян, якія прыязджаюць у Беларусь на адпачынак, санаторна-курортнае лячэнне, па працы ці проста ў госці. У залежнасці ад часу, які плануецца правесці ў краіне, пасля актывацыі тарыфу карыстальнікам даецца магчымасць падключыць адзін з двух пакетаў: на 7 ці 30 дзён.

 

З 21 ліпеня 2020 года пры падключэнні 30-дзённага пакета абаненты тарыфнага плана «Прывітанне. Турыст» атрымаюць па 50 хвілін унутрысеткавых выклікаў і званкоў у іншыя сеткі, а таксама безлімітны і не абмежаваны па хуткасці доступ у інтэрнэт замест прадугледжаных стандартнымі ўмовамі 20 ГБ інтэрнэт-трафіку. Кошт пакета пры гэтым застанецца ранейшым: 24,9 рубля на 30 дзён.

 

Безлімітны інтэрнэт дазволіць гасцям Беларусі захаваць звыклы рэжым сваіх анлайн-актыўнасцяў, а галоўнае, падтрымліваць сувязь з роднымі і блізкімі нават на адпачынку.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.