Цэнтр продажу і абслугоўвання velcom у Барысаве адкрыўся ў новым дызайне!
11 красавіка адзіны цэнтр продажу і абслугоўвання velcom у Барысаве, размешчаны па адрасе вул. Чапаева, 1, адкрыўся ў новым дызайне. Павіншаваць цэнтр з другім нараджэннем прыйшлі прадстаўнікі раённай адміністрацыі, вялікіх прамысловых прадпрыемстваў рэгіёна, сродкі масавай інфармацыі.
Фірменны офіс на Чапаева, 1, стаў 16-м па ліку ў Рэспубліцы Беларусь цэнтрам, адкрытым у новым карпаратыўным жоўта-чорным стылі velcom. Распрацаваная аўстрыйскай дызайн-студыяй канцэпцыя грунтуецца на ідэі стварэння сучаснай унікальнай офіснай прасторы і дае яшчэ больш камфортныя ўмовы для абслугоўвання кліентаў дзякуючы прадуманаму размяшчэнню рабочых зон і вітрын.
Светлае памяшканне, сучасная функцыянальная мэбля, адкрытыя вітрыны з шэрагам сучасных мадэляў тэлефонаў для самастойнага вывучэння функцыяналу, наяўнасць дызайнерскіх дэкаратыўных элементаў – шторкі-нітачкі, панэль з чорнага арганічнага шкла, вітрыны з падсвечваннем – ствараюць камфорт для наведвальнікаў і па-дамашняму ўтульную атмасферу. З першага дня работы офіса ў новым выглядзе наведванне цэнтра продажу стала маленькім святам для кліентаў аператара!
Час работы цэнтра – кожны дзень з 9:00 да 20:00.
У цэнтры продажу і абслугоўвання на Чапаева, 1, можна выбраць тарыфны план, падключыць асноўныя і дадатковыя паслугі, набыць тэлефоны, мадэмы і іншае абсталяванне, а таксама атрымаць прафесіянальныя кансультацыі спецыялістаў ЗП «Вэлком». Аплаціць паслугі мабільнай сувязі можна тут жа, у касе ААТ «Белзнешэканомбанк» або пры дапамозе тэрмінала ААТ «Белiнвестбанк».
Прыходзьце па добры настрой у velcom!