Флагманскі цэнтр продажу і абслугоўвання velcom у новым дызайне адчынены ў Магілёве!
Новы фірменны цэнтр продажу і абслугоўвання агульнай плошчай амаль 200 квадратных метраў адчыніўся ў Магілёве па адрасе вул. Ленінская, 21!
У цырымоніі ўрачыстага адкрыцця прынялі ўдзел Генеральны дырэктар ЗП «Вэлком» Міхаіл Антонавіч Батранец, кіраўнікі і прадстаўнікі гарадской і раённай адміністрацыі, супрацоўнікі кампаніі velcom, а таксама журналісты вядучых СМІ.
Новы офіс выгадна размешчаны ў самым цэнтры Магілёва ў чатырохпавярховым гандлёвым комплексе каля найбуйнейшай транспартнай развязкі, плошчы Арджанікідзэ, што робіць наведванне цэнтра зручным для жыхароў усіх раёнаў горада.
Дадзены цэнтр продажу і абслугоўвання velcom з’яўляецца пятым па ліку, спраектаваным у новым дызайне на падставе распрацовак аўстрыйскай студыі. Канфігурацыя офіснай прасторы адпавядае найноўшым тэндэнцыям у галіне мерчандайзінгу: па перыметры размешчаны дэманстарцыйныя вітрыны з апошнімі мадэлямі смартфонаў, а таксама інтэрнэт-абсталяванне ад вядучых вытворцаў, стыльная і эрганамічная зона чакання – усё для стварэння максімальнай зручнасці наведвальнікаў.
Для забеспячэння найбольш камфортных умоў абслугоўвання цэнтр падзяляецца на дзве працоўныя зоны: для працы з фізічнымі асобамі і карпаратыўнымі кліентамі. Тут, як і ў іншых фірменных цэнтрах кампаніі, наведвальнікі могуць падключыцца на тарыфныя планы velcom, купіць PRIVET, атрымаць інфармацыю пра дадатковыя паслугі і акцыі, набыць смартфоны, нэтбукі і інтэрнэт-абсталяванне.
Акрамя таго, у фірменным цэнтры прапанавана некалькі магчымасцей для аплаты мабільных паслуг: каса ААБ «Беларусбанк» і плацежна-даведачны тэрмінал (cash-in) «Прыорбанк» ААТ.
– Гэты флагманскі цэнтр кампаніі ў Магілёве, самы буйны ў новым дызайне, да адкрыцця якога мы рыхтаваліся асабліва рупліва. У аснове новай канцэпцыі дызайна цэнтра ляжыць кліентаарыентаваны падыход: абаненты не проста атрымліваюць кансультацыі спецыялістаў, але і маюць магчымасць самастойна тэсціраваць прадстаўленыя на вітрынах тэлефоны. Прафесіяналізм і ветлівасць супрацоўнікаў velcom у спалучэнні з абноўленым дызайнам ператвораць кожнае наведванне офіса кампаніі ў прыемную для абанента падзею! – адзначыў Генеральны дырэктар ЗП «Вэлком» Міхаіл Антонавіч Батранец.
Цэнтр продажу і абслугоўвання ў Магілёве размешчаны па адрасе: вул. Ленінская, 21.
Час працы з 9-00 да 21-00 без абеду і выхадных.
Сувязь velcom з’явілася ў Магілёве ў 2000 годзе. На сённяшні дзень у абласным цэнтры прадстаўлены 4 фірменныя офісы velcom. Усяго ў Рэспубліцы Беларусь функцыянуе 63 цэнтры продажу і абслугоўвання velcom у 32 гарадах.