Фірменны цэнтр продажу і абслугоўвання velcom у Гродне ў новым дызайне!
25 мая адбылася прэзентацыя новага дызайну цэнтра продажу і абслугоўвання velcom у Гродне, размешчанага па адрасе: вул. Касманаўтаў, 81 (гандлёвы цэнтр АЛМІ)! Яскравы, стыльны і па-еўрапейску лёгкі інтэр’ер адразу прыцягнуў увагу наведвальнікаў, сярод якіх не толькі абаненты velcom.
– Новы дызайн цэнтра продажу – гэта праект аўстрыйскай дызайн-студыі, рэалізаваны сумесна з кампаніяй velcom у адпаведнасці са стандартамі Telekom Austria Group, што адпавядаюць патрабаванням экалагічнасці, сучаснасці і зручнасці, адзіным для ўсіх кампаній групы. Кожны элемент – ці гэта працоўнае месца, мэбля, вітрыны, прэзентацыйная панэль альбо інфармацыйны куток – гэта частка адзінай канцэпцыі, сутнасць якой заключаецца ў прадастаўленні максімальнага камфорту абанентам, гасцям і наведвальнікам цэнтра продажу і абслугоўвання velcom, – падкрэсліў у прывітальнай прамове Роберт Дашан, Намеснік генеральнага дырэктара па продажы і абаненцкім абслугоўванні ЗП "Вэлком".
У цэнтры продажу ў Гродне прадстаўлены еўрапейскі падыход да афармлення крам, заснаваны на мінімалізме і ўвазе да дэталяў. У ім улічана ўсё: ад размяшчэння і абсталявання працоўных месц і прэзентацыйных зон да асвятлення і накіравання патокаў наведвальнікаў. Таксама тут ўстаноўлена двухбаковая вітрына, ідэя якой у тым, каб кожны мог азнаёміцца з асартыментам тэлефонаў і абаненцкага абсталявання, нават не заходзячы ў краму, – ідэальнае рашэнне, спецыяльна для самых нясмелых абанентаў.
– Гэта першы фірменны цэнтр продажу і абслугоўвання velcom, рэалізаваны ў новай канцэпцыі smart. Зусім хутка чакаецца адкрыццё іншых крам, у прыватнасці, праз месяц адбудзецца прэзентацыя пятага цэнтра продажу і абслугоўвання ў Магілёве. Да канца года мы плануем перааформіць каля 10 крам velcom, – падсумаваў Роберт Дашан.
Стыльна. Інавацыйна. Утульна. Шчыра вітаем у цэнтры продажу і абслугоўвання velcom!
Строгая, эрганамічная і экалагічная мэбля са зручнымі паліцамі для рэчаў – спецыяльна для камфортнага кантактавання са спецыялістамі па продажы velcom
Прэзентацыйная панэль з актуальнымі прапановамі мадэляў самых сучасных мабільных тэлефонаў для самастойнага азнаямлення з іх магчымасцямі