Адкрыццё першага фірменнага цэнтра продажу і абслугоўвання velcom у г. Асіповічы
ЗП “Вэлком” (гандлёвыя маркі velcom і PRIVET) аб’яўляе пра адкрыццё першага ў г. Асіповічы фірменнага цэнтра продажу і абслугоўвання velcom, які стаў 62-м па ліку на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Цэнтр продажу размяшчаецца на першым паверсе моднага гандлёвага комплексу “Сіці Мол”. Стыльны еўрапейскі дызайн офіса, зручная мэбля і працоўныя зоны для кантактавання з кліентамі, больш яскравыя вітрыны з асартыментам абаненцкага абсталявання – спецыяльна для стварэння ўтульнай атмасферы і камфортнага абслугоўвання кліентаў кампаніі.
Дзякуючы зручнаму размяшчэнню цэнтр продажу і абслугоўвання velcom з першага дня адкрыцця стаў папулярным сярод наведвальнікаў. Цяпер, адпраўляючыся ў гандлёвы комплекс за пакупкамі, жыхары Асіповічаў могуць таксама зайсці ў фірменны цэнтр velcom, атрымаць кансультацыі спецыялістаў і шырокі спектр мабільных паслуг аператара: падключыцца на тарыфныя планы, актываваць дадатковыя паслугі, набыць пакет PRIVET, а таксама сучасныя мабільныя тэлефоны і абсталяванне для доступу ў інтэрнэт – 3G-мадэмы, даступныя ў розніцу, у растэрміноўку, са скідкай ці на спецыяльных умовах.
Дзеля зручнасці кліентаў у офісе размяшчаецца тэрмінал для аплаты абаненцкага рахунку РУП “Белпошта”.
– Уласныя офісы кампаніі velcom прадстаўленыя ўжо ў 32 гарадах Беларусі. Мільёны нашых абанентаў у абласных і раённых цэнтрах і населеных пунктах атрымліваюць паслугі мабільнай сувязі velcom у роўнай ступені і ў камфортных умовах. Для нас гэта важна. І з адкрыццём фірменнага цэнтра продажу ў Асіповічах мы зрабілі яшчэ адзін крок у бок забеспячэння нашых абанентаў – дзеючых і новых – высакаякасным сэрвісам і перадавымі паслугамі сувязі, прадастаўленне якіх з’яўляецца галоўным у дзейнасці кампаніі velcom, – адзначыў Генеральны дырэктар ЗП “Вэлком” Міхаіл Батранец.
Цэнтр продажу і абслугоўвання ў Асіповічах размешчаны па адрасе: вул. Сумчанкі, 63б. Офіс працуе з 9-00 да 21-00 без абеду і выхадных. Чакаем вас!
Сувязь velcom з’явілася ў Асіповічах у 2002 годзе. На сённяшні дзень зона дзеяння сеткі ахоплівае 96,6% тэрыторыі Асіповіцкага раёна.