Навіны развіцця GSM-сеткі ў чэрвені | Навiны | Пра кампанію

Навіны развіцця GSM-сеткі ў чэрвені

У чэрвені кампанія velcom устанавіла 17 новых базавых станцый, уключыла ў сетку яшчэ 5 населеных пунктаў.

Работы па паляпшэнні пакрыцця і пашырэнні ёмістасці сеткі праводзіліся  ў сталіцы ў раёне вуліцы Кабушкіна і чыгуначнай станцыі Мінск-Пасажырскі, Гомелі, Магілёве, Бабруйску, Ашмянах, Баранавічах. Пакрыццё таксама было палепшана на трасах P35 паблізу населенага пункта Прасмычы Брагінскага раёна Гомельскай вобласці і P3 каля населенага пункта Ніўкі Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.

GSM-сувяззю забяспечаны населеныя пункты Загор’е Мінскай вобласці, Міхеевічы (у раёне цэментнага завода, які будуецца) Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці, а таксама аграгарадок каля населенага пункта Бабінавічы Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці.

На дадзены момант у сетцы velcom працуюць 3 301 базавая станцыя і 28 754 прыёмаперадатчыкі ў 1 360 населеных пунктах краіны.