Дамінік Джокер і Quest Pistols – сустракайце ў Пінску на канцэрце «velcom 3G»! | Навiны | Пра кампанію

Дамінік Джокер і Quest Pistols – сустракайце ў Пінску на канцэрце «velcom 3G»!

Заўтра, 14 ліпеня, Пінск стане цэнтрам самага тэхналагічнага шоу гэтага лета – канцэрта «velcom 3G»! Гэтая яркая падзея пачнецца на плошчы Леніна а 18 гадзіне. Уваход – свабодны, як і заўсёды на канцэртах velcom!

Галоўныя зоркі добра вядомыя прыхільнікам папулярнай музыкі. Гэта выпускнік «Фабрыкі зорак» Дамінік Джокер, таксама «засвечаны» ў праекце гламурнага расійскага рэпера Цімаці VIP-77, і гурт Quest Pistols, які «ўзарваў» Інтэрнэт і FM-эфір суперхітом «Белая страказа кахання». Весці канцэрт будуць папулярны шоумэн Віталь Воднеў і культавы бітбоксер МС Пласт.

Перад пачаткам асноўнага канцэрта ў 14.00 гледачы ўбачаць чарговы раўнд танцавальнага конкурсу «velcom 3G dance». У ім выступяць 9 лепшых пінскіх каманд, якія падалі заяўкі на ўдзел у праекце і прайшлі адбор аўтарытэтнага журы. Таксама свае лепшыя трукі прадэманструюць ролеры і байкеры.

Прыходзьце разам з сябрамі на канцэрт «velcom 3G»! Дадайце яркіх фарбаў да гэтага лета! Кампанія velcom жадае ўсім добрага настрою!