Другі цэнтр продажу і абслугоўвання ў новым дызайне адкрыўся ў Магілёве
Яшчэ месяц назад фірменны цэнтр продажу і абслугоўвання velcom па адрасе горад Магілёў, зав. Пажарны, 11 адзначаў сваё васьмігоддзе. І вось, пасля паспяховага заканчэння рамонтных работ у любімым магілеўчанамі офісе адбылася ўрачыстая прэзентацыя новага дызайну.
Новая канцэпцыя стылю velcom зрабіла «галаўны» офіс прадстаўніцтва кампаніі ў рэгіёне болей яркім, сучасным, прасторным і запамінальным. Мягкая падсветка, дэкаратыўныя шторкі-нітачкі, функцыянальныя працоўныя месцы, screen-wall з чорнага аргшкла – усе элементы зробленыя з клопатам пра кліента і надаюць памяшканню ўтульнасць дамашняй гасцёўні.
Адчуваць сябе як дома ў новым цэнтры velcom дапамагаюць таксама вялікія дэманстрацыйныя панэлі, размешчаныя па перыметры офіснай прасторы. З іх дапамогай можна самастойна пратэсціраваць любы тэлефонны апарат, прадстаўлены ў асартыменце velcom, і прыняць рашэнне пра неабходнасць яго пакупкі.
«Кампанія velcom заўсёды знаходзіцца ў руху, у пошуку новых тэхналогій і магчымасцяў для таго, каб прадаставіць кліентам якасную сувязь і абслугоўванне. Мы спадзяемся, што ўсе перавагі новага дызайну інтэр'ера, распрацаванага аўстрыйскай студыяй BEHF ARCHITECTS, па заслугах ацэняць нашы абаненты, і цяпер гэты старэйшы магілёўскі цэнтр velcom стане яшчэ болей папулярным і любімым», – адзначыў на ўрачыстым мерапрыемстве Намеснік генеральнага дырэктара па продажы і абаненцкім абслугоўванні ЗП «Вэлком» Роберт Дашан.
Атрымаць увесь спектр паслуг абаненцкага абслугоўвання: кансультацыі спецыялістаў, падключэнне на тарыфныя планы, набыццё тэлефона і 3G-абсталявання, папаўненне рахунку – вы можаце штодзённа без выхадных з 9-00 да 21-00!
Прадстаўнікі гарадской адміністрацыі віншуюць кіраўніцтва ЗП «Вэлком» з другім нараджэннем офіса.
На фота (злева направа): Намеснік генеральнага дырэктара па продажы і абаненцкім абслугоўванні ЗП «Вэлком» Роберт Дашан, Першы намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Алег Ліцянкоў і Намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях ЗП «Вэлком» Марцін Ліпаўц
Святлоадбівальны screen-wall як магніт прыцягвае да сябе погляды наведвальнікі цэнтра. Уманціраваны плазмены экран дэманструе рэкламныя ролікі velcom
На здымку: адміністратар офіса прадстаўляе першым наведвальнікам абавязковы элемент новага стылю – дэманстрацыйную панэль, дазваляючую самастойна тэсціраваць тэлефонныя апараты
Фірменны цэнтр расчыніў дзверы перад першымі наведвальнікамі
З новым дызайнам, офіс!