Больш хуткасці, магчымасцей і драйву – гэта летнія канцэрты «velcom 3G»!
Стартуе новы сезон канцэртаў velcom па гарадах Беларусі! У гэтым годзе самай яскравай падзеяй лета 2010 стануць канцэрты «velcom 3G». Яны будуць адрознівацца асаблівай тэхналагічнасцю. Гледачы змогуць убачыць самыя незвычайныя візуальныя шоу, выступленні найлепшых танцавальных калектываў краіны, замежных зорак поп-сцэны.
На працягу двух месяцаў хваля 3G velcom пракаціцца па гарадах Беларусі: Гомелі, Бабаруйску, Магілёве, Гродне, Жлобіне, Пінску і Брэсце. Хэдлайнерамі шоу стануць самыя модныя артысты: Dan Balan, Іраклі, Ева Польна, Сяргей Лазараў, групы Quest Pistols, Вінтаж і іншыя. Акрамя таго, гараджане стануць сведкамі унікальных лазерных прадстаўленняў і спаборніцтваў сучасных найлепшых танцавальных калектываў ва ўсіх кутках краіны.
Сачыце за афішай у сваім горадзе:
| Дата | Город | Месца правядзення |
| 27 чэрвеня | Гомель | вул. Мазурава, каля Лядовага палаца |
| 29 чэрвеня | Бабруйск | пл. Леніна |
| 3 ліпеня | Гродна | Савецкая пл. |
| 3 ліпеня | Магілёў | Савецкая пл. |
| 4 ліпеня | Жлобін | пл. Вызвалення |
| 14 ліпеня | Пінск | пл. Леніна |
| 31 ліпеня | Брэст | Вяслярны канал |
Таксама гэтым летам velcom прапаноўвае ўсім актыўным, таленавітым і мэтанакіраваным выразіць сябе і стаць сапраўднай зоркай. Вы танцуеце і не ўяўляеце свайго жыцця без руху, у вас шмат сяброў і вы сапраўдны лідар?
- Зарэгіструйцеся на сайцеhttp://www.v3g.by/
- Запішыце сваё dance-відэа, выкладзіце яго для свабоднага прагляду ў спецыяльнай групе на сайцеhttp://www.vkontakte.ru/і атрымайце запрашальнік на адборачны канцэрт у адным з гарадоў, дзе праходзяць канцэрты, а таксама ў Мінску
- Прайдзіце адборачны тур і выступіце на адной сцэне з найлепшымі танцорамі краіны, а таксама зоркамі з іншых краін
- Станьце пераможцам у онлайн-галасаванні і атрымайце галоўны прыз – 15 000 000 беларускіх рублёў на здыманне ўласнага кліпа!
Вы можаце сачыць за падзеямі, глядзець выступленні ўдзельнікаў, падтрымліваць сяброў, галасаваць за найлепшыя калектывы, кантактаваць, дзяліцца меркаваннямі ў любым месцы з дапамогай свайго мабільнага тэлефона і сеткі 3G|3G+ ад velcom.
Зрабіце жыццё вакол цікавейшым: кантактуйце, дзяліцеся добрым настроем з сябрамі, танцуйце і далучайцеся да дзівоснага свету 3G!