«Роўмінг. Водпуск» і «Роўмінг. Бізнэс» – найлепшае рашэнне для размоў за мяжой! | Навiны | Пра кампанію

«Роўмінг. Водпуск» і «Роўмінг. Бізнэс» – найлепшае рашэнне для размоў за мяжой!

Папулярныя прапановы velcom «Роўмінг. Бізнэс» і «Роўмінг. Водпуск» для ўсіх, хто часта ездзіць за мяжу па рабоце або аддае перавагу водпуску ў далёкіх краінах, прапануюцца цяпер на пастаяннай аснове! Такім чынам, каб вашы расходы на паслугі мабільнай сувязі ў роўмінгу былі аптымальнымі, падключайце:

  • «Роўмінг. Водпуск», у які ўключаны 30 хвілін выходных і ўваходных галасавых вызаваў + 5 СМС. Паслуга дзейнічае на працягу 30 дзён пасля падключэння. Разавы ўзнос за падключэнне складае 59 000 беларускіх рублёў без уліку падаткаў
  • «Роўмінг. Бізнэс» з 60 хвілінамі выходных і ўваходных галасавых вызаваў + 10 СМС. Паслуга дзейнічае на працягу каляндарнага месяца і аўтаматычна працягваецца да моманту адключэння абанентам. Абаненцкая плата — 109 000 беларускіх рублёў без уліку падаткаў

Прапанова дзейнічае ў 25 краінах свету, у сетках найбольш пажаданых роўмінг-партнёраў velcom для ўсіх абанентаў, акрамя PRIVET. Іх спіс можна знайсці наспецыяльнай старонцы сайта, а таксама атрымаць на мабільны тэлефон, паслаўшы запыт *141*3*2*3*3# вызаў.

Правільна плануйце свае выдаткі на мабільную сувязь за мяжой разам з velcom!

Нагадваем, што падключыць паслугу «Роўмінг. Водпуск» або «Роўмінг. Бізнэс» можна самастойна, набраўшы на тэлефоне запыт *141*3*2*3# вызаў, або на сайце інтэрнэт-службы сэрвісу https://internet.velcom.by пры адкрытым доступе да ІССА.

Падрабязную інфармацыю аб умовах падключэння можна таксама атрымаць уцэнтрах продажу і абслугоўвання velcom, па тэлефонах даведачна-інфармацыйнай службы 411, а таксама ў афіцыяльных павераных ЗП «Вэлком».