Зялёная гавань на сувязі: кампанія А1 істотна павялічыла хуткасць перадачы даных у раёне жыллёвага комплексу
Кампанія А1 значна палепшыла пакрыццё мабільнай сувязі ў раёне жыллёвага комплексу Зялёная Гавань. Для жыхароў такія паляпшэнні азначаюць павелічэнне хуткасці мабільнага інтэрнэту і больш стабільнае злучэнне нават у месцах з высокай нагрузкай на сетку, што дазваляе абанентам А1 камфортна стасавацца і карыстацца паслугамі перадачы даных. Дзякуючы пашырэнню ёмістасці сеткі, абаненты маюць магчымасць без затрымак і абрываў злучэння праглядаць розны кантэнт (у тым ліку відэа), стасавацца ў месенджарах, перадаваць любыя файлы, а таксама з камфортам здзяйсняць відэазванкі.
Паляпшэнне стала магчымым дзякуючы сумеснай працы А1 і забудоўшчыка шляхам устаноўкі дзвюх мабільных базавых станцый, якія за кошт хуткага разгортвання дазволілі аператыўна забяспечыць упэўненае пакрыццё і неабходную ёмістасць сеткі ў новым мікрараёне. У будучыні кампанія А1 плануе працягваць развіццё інфраструктуры і ўстанавіць стацыянарныя збудаванні, што дазволіць яшчэ больш павысіць якасць сувязі ў раёне.
Азнаёміцца з пакрыццём мабільнай сеткі для пэўнага адраса можна з дапамогай пошуку па карце тут. Вы таксама можаце пакінуць пажаданні па паляпшэнні сеткі для канкрэтнага адраса па спасылцы.
Пра кампанію
Правайдар тэлекамунікацыйных, ІКТ- і кантэнт-паслуг А1 пачаў сваю камерцыйную дзейнасць 16 красавіка 1999 г., стаўшы першым мабільным аператарам стандарту GSM у краіне. З лістапада 2007 г. кампанія ўваходзіць у склад міжнароднай групы A1 Group, якая, у сваю чаргу, з’яўляецца еўрапейскім падраздзяленнем транснацыянальнага холдынга América Móvil, аднаго з найбуйнейшых сусветных правайдараў тэлекамунікацыйных паслуг са штаб-кватэрай у Мексіцы.
Сёння А1 – адзін з прызнаных лідараў беларускага рынку тэлекамунікацыйных паслуг. Гэты факт пацвярджаецца як вынікамі незалежных выпрабаванняў паказнікаў якасці, так і выбарам спажыўцоў. Пацвярджэннем апошняга стала перамога кампаніі адразу ў дзвюх намінацыях прэміі «Нумар адзін»: А1 стаў «Мабільным аператарам №1» і «Інтэрнэт-аператарам №1» паводле вынікаў адкрытага анлайн-галасавання.