«Віртуальная АТС» адкрытая для пабочных нумароў ад А1 | Навiны | Пра кампанію

«Віртуальная АТС» адкрытая для пабочных нумароў ад А1

Функцыянал паслугі «Віртуальная АТС» ад А1 папоўніўся новай магчымасцю. Цяпер перавагі сэрвісу даступныя ў тым ліку абанентам А1, чые нумары не належаць арганізацыі, якая падключыла віртуальную тэлефанію.

 

Новаўвядзенне значна спрашчае ўзаемадзеянне з пазаштатнымі супрацоўнікамі, падрадчыкамі і партнёрамі. Кампанія можа пры неабходнасці падключыць да «Віртуальнай АТС» пабочныя абаненцкія нумары А1, не вылучаючы пры гэтым асобныя нумары і не пераафармляючы асабістыя нумары на сваю арганізацыю. Ад абанента патрабуецца толькі даць сваю згоду на далучэнне да каманды праз SMS, пасля чаго нумар стане даступны для налады ў «Віртуальнай АТС».

 

А ў перыяд да 29 лютага 2024 года ў рамках акцыі для новых карыстальнікаў «Віртуальнай АТС» паслуга «Інтэграцыя з CRM» на працягу 6 месяцаў з моманту падключэння прапануецца па спецыяльнай цане: усяго за 1 рубель у месяц. «Інтэграцыя з CRM» аптымальна пасуе для арганізацыі працы кол-цэнтраў, інтэрнэт-магазінаў, службаў тэхнічнай падтрымкі, дыспетчарскіх службаў і іншых арганізацый. Паслуга значна зніжае колькасць ручных дзеянняў: супрацоўнікі могуць бачыць картку кліента пры ўваходным званку, наладжваць аўтаматычны перавод званка на канкрэтнага менеджара, праслухоўваць запісы размоў з карткі кліента і многае іншае.

 

«Віртуальная АТС» – комплекснае рашэнне для арганізацыі тэлефаніі ў офісе. Рашэнне дазваляе наладзіць прыём званкоў на адзіны шматканальны нумар, з дапамогай галасавога меню размяркоўваць выклікі на SIP і мабільныя нумары супрацоўнікаў, аналізаваць статыстыку званкоў і запісы размоў. Віртуальная АТС комплексна злучае ўсе офісы і супрацоўнікаў кампаніі без набыцця спецыяльнага абсталявання і дазваляе эфектыўна працаваць са званкамі.