velcom пашырае геаграфію пакрыцця сеткі 3G: на карце Жлобін і Мінскі раён! | Навiны | Пра кампанію

velcom пашырае геаграфію пакрыцця сеткі 3G: на карце Жлобін і Мінскі раён!

Сёння, 27 красавіка, адбыўся афіцыйны камерцыйны запуск сеткі UMTS/HSPA у Жлобіне. Пробнае ўключэнне, праведзенае ў рэжыме рэальнай нагрузкі, паказала гатоўнасць сеткі да эксплуатацыі.

Акрамя таго, кампанія velcom забяспечыла пакрыццё 3G UMTS-сеткі таксама ў прыгарадах Мінска: Бараўляны, Валер’янава, Юбілейны, Міханавічы, Ратамка, Ждановічы, Прылукі, Тарасава, Калодзішчы, Мачулішчы, Драздова, Задомля, Юхноўка –  для самай камфортнай працы, адпачынку і правядзення часу.

Будаўніцтва сеткі працягваецца, і хутка 3G velcom прыйдзе і ў ваш горад!