velcom падарыў свята выхаванцам Станькаўскага дзіцячага дома і Стаўбцаўскай дапаможнай школы-інтэрната | Навiны | Пра кампанію

velcom падарыў свята выхаванцам Станькаўскага дзіцячага дома і Стаўбцаўскай дапаможнай школы-інтэрната

Стары Новы год разам з velcom адсвяткавалі выхаванцы Станькаўскага дзіцячага дома і Стаўбцаўскай дапаможнай школы-інтэрната.

Ранкам 14 студзеня «навагодні картэж» у складзе супрацоўнікаў кампаніі і акцёраў тэатра «Жарт» пакінуў  Мінск, які толькі прачынаўся, і паспяшаўся падарыць свята і добры настрой рабятам.

 Дзіцячыя дамы гасцінна сустрэлі наведвальнікаў: выхавацелі ўпрыгожылі залу, а дзеці прыгожа апрануліся, каб як належыць сустрэць Дзядулю Мароза і яго світу.

І віншаванне ўдалося на славу! Вясёлыя навагоднія персанажы выступілі з незабыўным шоў, якое не пакінула абыякавым не толькі дзяцей, але і іх настаўнікаў. Гледачы да слёз смяяліся з жартаў клоўна, свавольстваў «Нячыстай сілы» і радаваліся, што Дабро, як і павінна быць, зноў узяло верх над Злом. У ходзе прадстаўлення кожны з дзетак мог на роўных з акцёрамі аказацца галоўным удзельнікам прадстаўлення, а самыя актыўныя ўдзельнікі конкурсаў і віктарын заахвочваліся смачнымі падарункамі і сувенірамі ад Дзядулі Мароза.
 У канцы праграмы дзеці атрымалі падарункі ад velcom, а Дзед Мароз павіншаваў усіх прысутных са старым Новым годам!


 «Мы атрымалі вялізнае задавальненне ад падрыхтоўкі і правядзення гэтага мерапрыемства. Кампанія velcom на працягу шэрагу гадоў арганізуе віншаванні выхаванцаў дзіцячых дамоў, пацыентаў хоспісаў і мнагадзетных сем'яў з навагоднімі і каляднымі святамі. Гэта добрая традыцыя, якая таксама адлюстравана ў палітыцы карпаратыўнай сацыяльнай  адказнасці ЗП "Вэлком". Традыцыя, якой заўсёды з радасцю хочацца прытрымлівацца», — адзначыла начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый Ірына Карзюк.

Свята скончылася, але нягледзячы на тое, што Дзед Мароз ад'ехаў у свае паўночныя ўладанні і вернецца толькі праз год, хочацца верыць, што атмасфера чарадзейства і дабрыні заўсёды будзе акружаць гэтых малышоў, якія заўсёды з такім трапятаннем і радасцю чакаюць гасцей.