У А1 адкрыты перадзаказ на новы iMac | Навiны | Пра кампанію

У А1 адкрыты перадзаказ на новы iMac

З 28 мая ў А1 адкрываецца перадзаказ на манаблок iMac 24 цалі. Навінка будзе прадстаўлена ў двух колерах – серабрыстым і сінім.

 

iMac 24 цалі – гэта абноўлены iMac з тонкім дысплеем на базе SoC Apple M1. Манаблок аснашчаны 24-цалёвым экранам з раздзяленнем 4,5К. Таўшчыня новага iMac складае ўсяго 11,5 мм. Да заказу даступная мадэль з 8 ГБ аператыўнай памяці і 256 ГБ асноўнай памяці.

 

Аформіць перадзаказ на iMac 24 цалі можна за 4 799 рублёў. Пры куплі ў растэрміноўку на 24 месяцы кошт складзе ад 210,80 рубля ў месяц.

 

Спяшайцеся аформіць перадзаказ у віртуальнай краме кампаніі.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.