Паляпшэнне сувязі для новых абанентаў А1: напярэдадні калядных свят уключана больш за 1000 новых сектараў у 4G-сетцы па ўсёй Беларусі | Навiны | Пра кампанію

Паляпшэнне сувязі для новых абанентаў А1: напярэдадні калядных свят уключана больш за 1000 новых сектараў у 4G-сетцы па ўсёй Беларусі

Аб кампаніі / Прыватным клiентам

A1 завяршае гэты год добрая навіной для сваіх абанентаў па ўсёй краіне і паведамляе пра чарговае маштабнае пашырэнне 4G-сеткі. Новы этап работ праводзіўся на 215 базавых станцыях па ўсёй Беларусі, дзе былі ўключаны больш за 1000 новых сектараў. Такім чынам, паляпшэнне мабільнай сувязі і інтэрнэту для абанентаў A1 адбылося больш чым у 120 населеных пунктах. Пры гэтым пакрыццё і прапускная здольнасць павялічыліся не толькі ў гарадскіх абласных і раённых цэнтрах, але і ў аграгарадках і сельскай мясцовасці.

 

Развіццё 4G-сетак забяспечвае хуткі абмен данымі, нізкую затрымку водгуку і надзейную сувязь у зонах з вялікай нагрузкай на сетку праз высокую канцэнтрацыю абанентаў. Падтрымка VoLTE прыкметна паляпшае якасць галасавых званкоў, скарачае час усталявання злучэння і дазваляе адначасова карыстацца галасавой сувяззю і мабільным інтэрнэтам, а больш эфектыўная перадача даных спрыяе эканоміі зараду акумулятара ў штодзённым карыстанні.

 

Акрамя таго, 4G павышае прапускную здольнасць каналаў, што забяспечвае камфортнае прайграванне патокавага відэа ў высокай якасці і стабільную працу воблачных сэрвісаў, а таксама зніжае колькасць разрываў сувязі, падтрымлівае стабільны інтэрнэт для некалькіх падключаных прылад, паляпшае пакрыццё ўнутры памяшканняў за кошт сучасных радыётэхналогій і больш эфектыўнага выкарыстання спектра.

 

У выніку мерапрыемстваў, якія кампанія А1 ажыццяўляе ў партнёрстве з інфраструктурным аператарам beСloud, карыстацца сувяззю чацвёртага пакалення ў сетцы А1 могуць 99% жыхароў краіны. Праверыць пакрыццё сеткі 4G абаненты A1 могуць на сайце, а пакінуць свае пажаданні па паляпшэнні сувязі – у адмысловай форме.

 

Пра кампанію

 

Правайдар тэлекамунікацыйных, ІКТ- і кантэнт-паслуг А1 пачаў сваю камерцыйную дзейнасць 16 красавіка 1999 г., стаўшы першым мабільным аператарам стандарту GSM у краіне. З лістапада 2007 г. кампанія ўваходзіць у склад міжнароднай групы A1 Group, якая, у сваю чаргу, з’яўляецца еўрапейскім падраздзяленнем транснацыянальнага холдынга América Móvil, аднаго з найбуйнейшых сусветных правайдараў тэлекамунікацыйных паслуг са штаб-кватэрай у Мексіцы.

 

Сёння А1 – адзін з прызнаных лідараў беларускага рынку тэлекамунікацыйных паслуг. Гэты факт пацвярджаецца як вынікамі незалежных выпрабаванняў паказнікаў якасці, так і выбарам спажыўцоў. Пацвярджэннем апошняга стала перамога кампаніі адразу ў дзвюх намінацыях прэміі «Нумар адзін»: А1 стаў «Мабільным аператарам №1» і «Інтэрнэт-аператарам №1» паводле вынікаў адкрытага анлайн-галасавання. Акрамя таго, менавіта А1 мае найбольшую колькасць уласных сайтаў у стандартах GSM і UMTS у Беларусі – больш за 14 000 – і мае максімальныя адзнакі па большасці інтэгральных паказнікаў па сукупнасці назіранняў паводле даных незалежнага рэгулятара «БелДІЭ», якія даступны на партале ацэнкі якасці паслуг электрасувязі хваля.бел.