Сувязь для абанентаў А1 стала лепшай у 150 населеных пунктах па ўсёй Беларусі: завершаны чарговы этап работ па пашырэнні 4G–сеткі
А1 дзеліцца вынікамі новага этапу работ па пашырэнні ёмістасці сеткі чацвёртага пакалення. Гэтак, уключэнне больш за 750 новых сектараў дазволіла палепшыць мабільную сувязь і інтэрнэт для абанентаў А1 у 150 населеных пунктах па ўсёй Беларусі. Пры гэтым пакрыццё і прапускная здольнасць 4G павялічыліся не толькі ў гарадскіх абласных і раённых цэнтрах, але і ў аграгарадках, сельскай мясцовасці і ўздоўж аўтамагістраляў краіны.
Развіццё сеткі 4G забяспечвае стабільную сувязь у месцах з высокай шчыльнасцю карыстальнікаў, высокую хуткасць перадачы даных і нізкую затрымку водгуку. Падтрымка VoLTE істотна паляпшае якасць галасавой сувязі і хуткасць усталявання злучэння, а таксама дае магчымасць адначасова карыстацца галасавой сувяззю і мабільным інтэрнэтам. А эфектыўнасць перадачы даных таксама дапамагае эканоміць зарад батарэі прылад пры штодзённым выкарыстанні.
4G (LTE) цяперашнім часам з’яўляецца самым сучасным стандартам сотавай сувязі з дзейных у Беларусі. У выніку мерапрыемстваў, якія кампанія А1 ажыццяўляе ў партнёрстве з інфраструктурным аператарам beСloud, карыстацца сувяззю чацвёртага пакалення ў сетцы А1 могуць 99% жыхароў краіны. Праверыць пакрыццё сеткі 4G ад А1 у вашым раёне можна тут або пакінуць свае пажаданні па паляпшэнні сувязі ў спецыяльнай форме.
Пра кампанію
Правайдар тэлекамунікацыйных, ІКТ- і кантэнт-паслуг А1 пачаў сваю камерцыйную дзейнасць 16 красавіка 1999 г., стаўшы першым мабільным аператарам стандарту GSM у краіне. З лістапада 2007 г. кампанія ўваходзіць у склад міжнароднай групы A1 Group, якая, у сваю чаргу, з’яўляецца еўрапейскім падраздзяленнем транснацыянальнага холдынга América Móvil, аднаго з найбуйнейшых сусветных правайдараў тэлекамунікацыйных паслуг са штаб-кватэрай у Мексіцы.
Сёння А1 – адзін з прызнаных лідараў беларускага рынку тэлекамунікацыйных паслуг. Гэты факт пацвярджаецца як вынікамі незалежных выпрабаванняў паказнікаў якасці, так і выбарам спажыўцоў. Пацвярджэннем апошняга стала перамога кампаніі адразу ў дзвюх намінацыях прэміі «Нумар адзін»: А1 стаў «Мабільным аператарам №1» і «Інтэрнэт-аператарам №1» паводле вынікаў адкрытага анлайн-галасавання. Акрамя таго, менавіта А1 мае найбольшую колькасць уласных сайтаў у стандартах GSM і UMTS у Беларусі – больш за 14 000 – і мае максімальныя адзнакі па большасці інтэгральных паказнікаў па сукупнасці назіранняў паводле даных незалежнага рэгулятара «БелДІЭ», якія даступны на партале ацэнкі якасці паслуг электрасувязі хваля.бел.