Адмыслова да летняга сезона кампанія А1 значна палепшыла сувязь у сельскай мясцовасці па ўсёй Беларусі | Навiны | Пра кампанію

Адмыслова да летняга сезона кампанія А1 значна палепшыла сувязь у сельскай мясцовасці па ўсёй Беларусі

Кампанія А1 актыўна рыхтуецца да дачнага сезона, рэалізаваўшы чарговы этап паляпшэння якасці сувязі ў сельскай мясцовасці. Гэтак, работы праводзіліся ў дадатковым радыёчастотным канале ў дыяпазоне UMTS-900, што забяспечыла больш якаснае пакрыццё на тэрыторыях за межамі буйных населеных пунктаў: у вёсках і сёлах, дачных масівах і зонах адпачынку, а таксама ўздоўж трас і аўтамагістраляў. Гэта асабліва актуальна падчас летніх адпачынкаў за горадам.

 

А1 першы мабільны аператар, які практычна рэалізаваў выкарыстанне другога UMTS канала ў дыяпазоне 900 МГц у сетцы трэцяга пакалення ў 2023 годзе. Гэты дыяпазон выкарыстоўваецца для забеспячэння сувязі ў сельскай мясцовасці, таму што забяспечвае пакрыццё на большай плошчы і з меншым затуханнем сігналу ў параўнанні з 2100 МГц. Акрамя таго, радыёсігнал на гэтай частаце лепш пранікае праз рознага кшталту экрануючыя перашкоды і мае большую ёмістасць, што дазваляе забяспечыць высокую якасць сувязі нават на тэрыторыях са складаным ландшафтам ці ва ўмовах высакашчыльнай забудовы. Дадатковы канал дазволіў амаль у два разы павысіць ёмістасць існай 3G-сеткі ў межах зоны пакрыцця другой нясучай. Гэта дапамагло палепшыць якасць галасавых выклікаў і павысіць хуткасць працы мабільнага інтэрнэту ў сетцы А1.

 

Праверыць пакрыццё мабільнай сеткі для пэўнага адраса можна з дапамогай пошуку па карце тут. Вы можаце пакінуць пажаданні па ўдасканаленні сеткі для канкрэтнага адраса па спасылцы.

 

Пра кампанію

 

Правайдар тэлекамунікацыйных, ІКТ- і кантэнт-паслуг А1 пачаў сваю камерцыйную дзейнасць 16 красавіка 1999 г., стаўшы першым мабільным аператарам стандарту GSM у краіне. З лістапада 2007 г. кампанія ўваходзіць у склад міжнароднай групы A1 Group, якая, у сваю чаргу, з’яўляецца еўрапейскім падраздзяленнем транснацыянальнага холдынга América Móvil, аднаго з найбуйнейшых сусветных правайдараў тэлекамунікацыйных паслуг са штаб-кватэрай у Мексіцы.

 

Сотавая рухомая электрасувязь ад А1 мае найвялікшую колькасць уласных сайтаў у стандартах GSM і UMTS у Беларусі – больш за 14 000 – і мае максімальныя ацэнкі па большасці інтэгральных паказнікаў паводле сукупных даных незалежнага рэгулятара «БелДІЭ», якія даступны на партале ацэнкі якасці паслуг электрасувязі хваля.бел. Больш за тое, дзякуючы партнёрству з інфраструктурным аператарам beСloud кампанія А1 аб'ядноўвае больш за 6 500 базавых станцый ў стандарце LTE/4G.