«SIP-тэлефанія + Бітрыкс24»: комплекснае рашэнне для бізнесу ад А1 | Навiны | Пра кампанію

«SIP-тэлефанія + Бітрыкс24»: комплекснае рашэнне для бізнесу ад А1

А1 працягвае развіваць комплексныя рашэнні, якія дапамагаюць спрасціць вядзенне бізнесу. Адмыслова для кампаній, якім патрэбна аўтаматызаваная сістэма кіравання і шматканальная сувязь, правайдар падрыхтаваў бізнес-рашэнне, якое ўключае офісную тэлефанію праз фіксаваны інтэрнэт і CRM-сістэму кіравання продажамі і камунікацыямі Бітрыкс24.

 

Інтэграцыя SIP-тэлефаніі з CRM-сістэмай Бітрыкс24 дазваляе істотна спрасціць планаванне задач унутры кампаніі і вядзенне кліенцкай базы – з яе дапамогай можна аўтаматызаваць бізнес-працэсы і хутка адсочваць любую інфармацыю пра праекты, кліентаў, продажы і супрацоўнікаў для прыняцця рашэнняў.

 

У комплекснае рашэнне ўваходзіць поўны набор паслуг і праграмных прадуктаў:

  • Тэлефанія па SIP-пратаколе ад A1;
  • Бітрыкс24 у воблаку А1;
  • Модуль інтэграцыі Бітрыкс24 з АТС;
  • АТС у Дата-цэнтры А1.

 

Перавагі комплекснага рашэння:

1. Функцыянальнасць: шырокі набор бізнес-інструментаў для кіравання званкамі, планавання задач і вядзення кліенцкай базы;

2. Гнуткасць: хуткае кіраванне маршрутызацыяй выклікаў у кампаніі;

3. Аналітыка: імгненны збор статыстыкі па званках;

4. Выдатная якасць сувязі;

5. Зручнасць: не патрабуецца ўсталёўка дадатковых праграм;

6. Выгадныя ўмовы аплаты: штомесячная аплата замест разавага плацяжу за год;

7. Індывідуальны падыход.

 

Усе даныя сістэмы захоўваюцца ў воблачным сховішчы, і яго аб'ём карыстальнікі могуць вызначыць самі, арыентуючыся на маштаб і патрэбы бізнесу. На выбар даюцца варыянты ад 50 ГБ для кампаній, дзе не больш за 6 ці 24 карыстальнікі, і да безлімітнага пакета.

 

Падрабязнасці – на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.