Сем гадзін музыкі, крутых лакацый і канцэрт А1 з удзелам Хабіба: 29 чэрвеня ў Гомелі – моладзевай сталіцы Беларусі – пройдзе вялікі open air пры падтрымцы кампаніі А1 і Гомельскага гарвыканкама.
29 чэрвеня ў Гомелі адбудзецца вялікі бясплатны канцэрт пад адкрытым небам! Музычная праграма з вядомым спеваком і блогерам-мільённікам Хабібам у якасці хэдлайнера стане падарункам для ўсіх жыхароў горада ад кампаніі А1 і Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Мерапрыемства прымеркавана адмыслова да Дня моладзі і студэнцтва, які адзначаецца ў нашай краіне ў апошнюю нядзелю чэрвеня. Гледачы змогуць пабачыць і пачуць як творчыя калектывы, так і мясцовыя музычныя адкрыцці. А галоўным сюрпрызам праграмы і яе адмысловым госцем стане вядомы расійскі спявак, блогер і кумір моладзевай аўдыторыі Хабіб.
«Гомель сёлета стаў моладзевай сталіцай Беларусі. Для А1 Гомель з'яўляецца адным з прыярытэтных кірункаў развіцця як мабільнай сувязі, так і фіксаванага інтэрнэту. Адмыслова да Дня моладзі і студэнтаў А1 вырашыў зрабіць асаблівы музычны падарунак для гомельскай моладзі – выступ вядомага і папулярнага выканаўцы, які цяпер трапляе ў актуальныя трэнды», – пракаментаваў намеснік генеральнага дырэктара кампаніі А1 па камерцыйных пытаннях Юры Ляўданскі.
Пачатак вялікай музычнай праграмы ў гонар Дня моладзі і студэнтаў запланаваны на 15:00 у самым у цэнтры Гомеля – на плошчы Леніна. Выступы артыстаў працягнуцца да 22:00. Прыйсці на канцэрт змогуць усе ахвотныя: канцэрт будзе бясплатным.