Самая маштабная мабільная сетка і высокія паказчыкі якасці сувязі – у А1
А1 паспяхова працягвае даказваць сваё лідарства як у дачыненні да памеру мабільнай сеткі, так і адносна высокай якасці сувязі. Так, сотавая рухомая электрасувязь ад А1 мае найвялікшую колькасць уласных сайтаў у стандартах GSM і UMTS у Беларусі – больш за 13 000 – і атрымлівае максімальныя адзнакі па большасці інтэгральных паказчыкаў паводле даных незалежнага рэгулятара «БелДІЭ», якія можна паглядзець на партале ацэнкі якасці паслуг электрасувязі хваля.бел Больш за тое, дзякуючы партнёрству з інфраструктурным аператарам beСloud кампанія А1 аб’ядноўвае больш за 6 000 базавых станцый у стандарце LTE/4G у дыяпазонах 800, 1 800 і 2 600 МГц.
На працягу больш як 25 гадоў кампанія развівае сваю сетку і тэхналогіі перадачы даных, каб прапаноўваць найлепшую якасць сувязі для сваіх кліентаў. Сёння па сукупнасці назіранняў партала хваля.бел па параметрах і паказчыках якасці паслуг сотавай рухомай электрасувязі менавіта ў сеткі А1 зафіксаваныя:
- найвышэйшая сярэдняя хуткасць перадачы даных;
- найвышэйшая сярэдняя бальная адзнака якасці прайгравання відэа;
- найвышэйшая сярэдняя бальная адзнака якасці перадачы маўлення;
- найніжэйшая доля непаспяховых выклікаў ад агульнай колькасці выклікаў;
- найніжэйшая доля непаспяховых спроб перадачы даных ад агульнай колькасці спроб перадачы даных;
- найніжэйшая доля непаспяховых сеансаў загрузкі web-старонкі;
- найкарацейшы сярэдні час загрузкі web-старонкі.
Гэтыя даныя атрыманыя па выніках ацэнкі якасці сотавай рухомай электрасувязі па сукупнасці назіранняў па стане на 23.10.2024 і могуць вар’іравацца ад квартала да квартала.
Каб атрымаць найлепшы карыстальніцкі досвед ад паслуг сувязі рэкамендуем выкарыстанне самага сучаснага стандарту сотавай сувязі з дзеючых у Беларусі: 4G (LTE). Сувязь чацвёртага пакалення забяспечвае значна вышэйшую хуткасць мабільнага Інтэрнэту і якасць галасавой сувязі ў параўнанні з папярэднім стандартам 3G, што дазваляе абанентам з камфортам карыстацца ўсімі сучаснымі магчымасцямі для камунікацыі, забаў і адпачынку – ад здзяйснення выклікаў і прагляду відэа да аддаленай работы анлайн-гульняў. Асабліва важна, што злучэнне па 4G з’яўляецца больш стабільным і надзейным у параўнанні з іншымі стандартамі сувязі. На практыцы гэта азначае больш камфортныя ўмовы для карыстальнікаў: тэлефануйце блізкім, узаемадзейнічайце ў месенджарах, глядзіце фільмы і не рабіце паўзу для іх дазагрузкі, правярайце пошту і гартайце стужку ў сацсетках без затрымак.
Каб перайсці ў 4G і выкарыстоўваць усе перавагі якаснай сувязі, патрэбна:
- уключыць 4G (LTE) у наладах тэлефоннага апарата. Пераход на новы стандарт сувязі абсалютна бясплатны. Пры выбары такога рэжыму мабільная прылада будзе прыярытэтнай сеткай выбіраць 4G, але пры неабходнасці зможа аўтаматычна часова пераключыцца ў 3G;
- уключыць рэжым VoLTE у наладах для забеспячэння больш высокай якасці галасавых выклікаў;
- у выпадку, калі SIM-карта не падтрымлівае LTE – замяніць яе на USIM або eSIM. Зрабіць гэта можна абсалютна бясплатна ў любой краме А1;
- у выпадку, калі тэлефон не падтрымлівае LTE – выбраць актуальную мадэль па фільтры «Падтрымка 4G/LTE».
Праверце гатоўнасць вашай прылады і SIM-карты да работы ў 4G-сетцы з дапамогай USSD-запыту *181# выклік. Даведацца больш аб зоне пакрыцця і сярэдняй хуткасці 4G-сеткі А1 можна на афіцыйным сайце А1 па спасылцы, а таксама ў праграме «Мой А1». Каб азнаёміцца з магчымасцямі і перавагамі стандарту сувязі 4G, наведайце спецыяльную старонку па спасылцы.