Дадткі А1 з'явіліся ў Huawei AppGallery | Навiны | Пра кампанію

Дадткі А1 з'явіліся ў Huawei AppGallery

У афіцыйнай краме Huawei AppGallery з'явіліся два мабільныя дадаткі ад А1 – «Мой А1» для кіравання сваім тарыфам і паслугамі, а таксама VOKA для доступу да кантэнту відэасэрвісу.

 

Ад гэтага часу магчымасць усталяваць «Мой А1» і VOKA на свае прылады ёсць не толькі ва ўладальнікаў дэвайсаў, якія выкарыстоўваюць Google Mobile Services, але і ва ўладальнікаў смартфонаў і планшэтаў Huawei, якія працуюць на ўласнай платформе з Huawei Mobile Services, якая стала альтэрнатывай сэрвісам Google. Напрыклад, Huawei P40 Pro, Huawei P40, Huawei P40 lite, Huawei P40 lite E, планшэты Huawei MatePad T 32GB і Huawei MatePad 64GB, якія даступныя да куплі ў сетцы крам А1.

 

З дапамогай дадатку «Мой А1» абаненты А1 могуць праглядаць інфармацыю пра свой баланс, рэшту інтэрнэт-трафіку і праведзеныя аплаты па рахунках за 12 месяцаў, запытваць дэталізацыю званкоў, падключаць і адключаць паслугі, а таксама змяняць свой тарыфны план і інш. А дадатак VOKA дазваляе карыстальнікам ператварыць свае смартфоны ў тэлевізар ці кінатэатр: глядзець у любым месцы папулярныя праграмы, фільмы і серыялы, трансляцыі музычных, спартыўных і кіберспартыўных падзей, класіку і навінкі сусветнага кіно і шмат што іншае. Абодва дадаткі бясплатныя.

 

Акрамя таго, дзякуючы ініцыятыве #заставайсяанлайн карыстальнікам тарыфных планаў «Камфорт», «Камфорт+» і «Без Ліміту» даецца бясплатны доступ да 30 папулярных ТБ-каналаў і поўнай бібліятэкі фільмаў і серыялаў відэасэрвісу VOKA. Для прагляду дастаткова ўсталяваць дадатак VOKA, зарэгістравацца і падключыць падпіску «Фільмы і серыялы». Падрабязней пра актыўнасць #заставайсяанлайн можна даведацца па спасылцы.