Анлайн-кінатэатр VOKA ад А1 запускае паслугу «Караоке»: тысячы хітоў для любых вечарын
Анлайн-кінатэатр VOKA ад А1 прадстаўляе свой новы раздзел – «Караоке»! Гэта паслуга, якая дае карыстальнікам магчымасць разнастаіць прагляды кіно і серыялаў музычнымі паўзамі.
«Караоке» даступна для ўсіх відаў падпіскі VOKA. На дадзены момант у каталогу можна знайсці больш за 1000 хітоў, якія зручна адсартаваныя паводле жанраў: Поп; Рок; Rap, Hip-Hop, R’N’B; Барды, шансон, рамансы; Для душы; Дзіцячыя. У падборках – самыя папулярныя і пазнавальныя трэкі, каб кожны мог хутка знайсці ўлюбёную кампазіцыю і выканаць яе. Далей каталог будзе паступова пашырацца і папаўняцца яшчэ большай колькасцю кампазіцый.
«Караоке» ў VOKA – гэта зручны і маляўнічы інтэрфейс, прадуманы пад хуткі выбар песні і камфортны выступ: вялікія тэксты, сінхранізацыя радка з музыкай, пошук паводле выканаўцы і назвы, камфортнае пераключэнне паміж трэкамі проста з ТБ-пульта ці смартфона.
Паслуга даступна на ўсіх платформах, дзе працуе VOKA, – ад смартфона да тэлевізара, што робіць яго выдатным варыянтам для свят і хатніх сустрэч з сябрамі.
Паслуга ўжо даступна ў праграме VOKA і на сайце. Актывуйце ці падключыце сваю падпіску і пачынайце спяваць!