Аб змяненні ўмоў аказання паслугі «Smart-рассылка», спыненні аказання архіўных паслуг: «Каардынатар» і «Wi-Fi для бізнесу» | Навiны | Пра кампанію

Аб змяненні ўмоў аказання паслугі «Smart-рассылка», спыненні аказання архіўных паслуг: «Каардынатар» і «Wi-Fi для бізнесу»

Правайдар тэлекам-, ІКТ- і кантэнт-паслуг А1 інфармуе пра змяненне ўмоў аказання паслугі «Smart-рассылка» для бізнесу з 01.03.2024 года. З абноўленымі тарыфамі можна азнаёміцца ў табліцы ніжэй:

 

SMS-рассылка:

Кошт, руб. з ПДВ

1 паведамленне ўнутры сеткі

0,029

1 паведамленне ў сеткі іншых аператараў Рэспублікі Беларусь

0,033

1 паведамленне ва ўсе сеткі аператараў Рэспублікі Беларусь (агульная рассылка)

0,031

1 паведамленне ў сеткі замежных аператараў (апрача Расійскай Федэрацыі)

0,65

 

Астатнія тарыфы ў рамках паслугі «Smart-рассылка» застаюцца без змен.

 

Паслуга «Smart-рассылка» дазваляе індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам ажыццяўляць рассылкі сваім кліентам па каналах Viber і SMS з адзінай і абароненай платформы. Скарыстацца паслугамі платформы рассылак можа абанент А1 з любым тарыфным планам для юрыдычнай асобы (акрамя тарыфных планаў «Перадача даных» і «Тэлеметрыя»). Падключэнне бясплатнае — трэба толькі звярнуцца з заявай у магазіны А1 або адправіць яе на электронны адрас Legal@a1.by.

 

Таксама кампанія А1 інфармуе пра спыненне аказання архіўнай паслугі «Каардынатар» для кліентаў фізічных і юрыдычных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, з 01.03.2024 года.

 

Апрача таго, кампанія А1 паведамляе пра спыненне абслугоўвання абанентаў па архіўных паслугах сэрвісу «Wi-Fi для бізнесу»: «Абслугоўванне кропкі доступу», «Арэнда партала аўтарызацыі», «Персаналізацыя партала аўтарызацыі» і «Персаналізацыя кропкі доступу» з 01.03.2024 года.

 

Карыстальнікі паслугі «Абслугоўванне кропкі доступу» будуць аўтаматычна пераведзеныя на паслугі «Абслугоўванне кропкі доступу (без катэгорыі)», «Абслугоўванне кропкі доступу катэгорыі 1» і «Абслугоўванне кропкі доступу катэгорыі 2» зыходзячы з тэхнічных асаблівасцей.

 

У сувязі з гэтым з указанай даты ўносяцца змены ў «Парадак прадастаўлення сэрвісу «Wi-Fi для бізнесу». З новай рэдакцыяй дакумента можна азнаёміцца па спасылцы.

 

Падрабязней пра асаблівасці аказання паслугі можна даведацца ў адпаведным раздзеле.