Аб змяненні ўмоў аказання паслуг па некаторых архіўных прапановах А1 | Навiны | Пра кампанію

Аб змяненні ўмоў аказання паслуг па некаторых архіўных прапановах А1

Архіў закупак

Кампанія А1 інфармуе аб змяненні ўмоў аказання паслуг па некаторых архіўных тарыфных планах. З 31 снежня 2022 года ў «Парадак аказання паслуг у рамках архіўных тарыфных планаў з абаненцкай платай», а таксама «Правілы рэкламных акцый для абанентаў-фізічных асоб» уносяцца некаторыя змяненні.

 

Так, безліміт мінут унутры сетак, уключаны ў канфігурацыю архіўных тарыфных планаў «Стартавы», «Камфорт», «Камфорт+», «Камфорт 2», «Камфорт 4», «Камфорт S» і «Камфорт M», вылучаецца ў асобны пакет «Безліміт мінут унутры сеткі плюс», а безліміт мінут ва ўсе сеткі, уключаны ў канфігурацыю архіўных тарыфных планаў «Камфорт L» і «Камфорт XL», вылучаецца ў асобны пакет «Безліміт мінут ва ўсе сеткі плюс», якія будуць захаваны для ўсіх карыстальнікаў прапаноў, але могуць быць адключаны па жаданні абанента. З абаненцкімі платамі тарыфаў можна азнаёміцца па спасылцы.

 

З абноўленай версіяй «Парадку аказання паслуг у рамках архіўных тарыфных планаў з абаненцкай платай» можна азнаёміцца пасля пераходу па спасылцы.