Аб зменах умоў абслугоўвання па некаторых тарыфных планах фіксаванай сувязі А1 | Навiны | Пра кампанію

Аб зменах умоў абслугоўвання па некаторых тарыфных планах фіксаванай сувязі А1

Кампанія A1 інфармуе аб змене ўмоў абслугоўвання па некаторых тарыфных планах фіксаванай сувязі для прыватных і карпаратыўных кліентаў, а таксама паслуг кабельнага ТБ і відэасэрвісу VOKA.

 

З 1 чэрвеня 2020 года абслугоўванне на некаторых архіўных тарыфных планах для прыватных кліентаў (лінейка «Хіт», «Прэстыж», «Разам», «Wi-Fi» і інш.) будзе спынена. Карыстальнікі будуць пераведзеныя на новую лінейку тарыфных планаў «Комбі», а таксама тарыфы лінейкі «VOKA ТБ», зыходзячы з адпаведнага набору паслуг на архіўнай прапанове. Пры гэтым для абанентаў значна павялічацца (у пяць разоў і вышэй) хуткасць хатняга інтэрнэту, а таксама набор дадаткова прапанаваных паслуг і абсталявання. Новая тарыфная лінейка «Комбі», на якую пераводзяцца карыстальнікі архіўных тарыфных планаў хатняга інтэрнэту і ТБ, уключае магчымасць падключэння да трох любых абаненцкіх нумароў на самы папулярны тарыфны план мабільнай сувязі А1 «Без Ліміту» па адмысловай цане ці бясплатна, у залежнасці ад тарыфнай опцыі «Комбі».

 

Карыстальнікі архіўных тарыфных комплексных тарыфаў з уключанымі ТБ-каналамі VOKA працягнуць глядзець каналы ў рамках новых тарыфных прапаноў. Кабельнае ТБ пры гэтым будзе прапанаванае ў якасці бонусу, без спагнання дадатковай платы.

 

Абслугоўванне на архіўных тарыфных планах лінейкі «Хатні», тарыфе «Інтэрнэт 70», а таксама дзеючых тарыфах «VOKA ТБ» будзе працягнута, пры гэтым штомесячная плата ў сярэднім павялічыцца на 3,5%. Пры жаданні кліенты змогуць самастойна перайсці на любы тарыфны план новай лінейкі «Комбі».

 

Змены ўмоў абслугоўвання па некаторых тарыфных планах фіксаванай сувязі адбудуцца і для карпаратыўных кліентаў. На тарыфным плане «Аддалены кабінет 30» будзе павялічана хуткасць з 30 да 50 Мбіт/с, а сам тарыф атрымае назву «Аддалены кабінет 50». Кошт паслуг фіксаванай сувязі для карпаратыўных кліентаў павялічыцца ў сярэднім на 3%.

 

Акрамя таго, кошт усіх падпісак VOKA, за выключэннем «VOKA ТБ+», зменіцца ў сярэднім на 5% у бок павелічэння. Пры гэтым з 1 чэрвеня 2020 года карыстальнікі падпісак «Фільмы і серыялы» і «Усё ўключана» атрымаюць доступ да новага прэміяльнага відэакантэнту. Таксама ў рамках ініцыятывы #заставайсяанлайн для абанентаў А1 захоўваецца магчымасць глядзець кантэнт падпіскі «Фільмы і серыялы» і 30 найбольш запатрабаваных ТБ-каналаў бясплатна да канца лета.

 

З абноўленымі ўмовамі і цэнамі на паслугі фіксаванай сувязі і тэлебачання можна азнаёміцца па спасылцы. Цэны будуць абноўленыя на сайце A1.by 1 чэрвеня 2020 года.

 

Тэлефон кантакт-цэнтра А1 для кліентаў фіксаванай сувязі і ТБ – 150.