Аб зменах умоў абслугоўвання па некаторых тарыфных планах фіксаванай сувязі А1 у г. Маладзечна | Навiны | Пра кампанію

Аб зменах умоў абслугоўвання па некаторых тарыфных планах фіксаванай сувязі А1 у г. Маладзечна

Правайдар тэлекам-, ІКТ- і кантэнт-паслуг А1 інфармуе пра змяненне ўмоў абслугоўвання па некаторых тарыфных планах фіксаванай сувязі для прыватных кліентаў, а таксама паслуг кабельнага ТБ у горадзе Маладзечна, падключаных па адрасах са спіса, размешчанага па спасылцы.

 

З 20 лютага 2024 года абслугоўванне на некаторых архіўных тарыфных планах для прыватных кліентаў (лінейка «Tvin», «Усё ўключана», «Інтэрнэт + Інтэрактыўнае ТБ» і інш.) будзе спынена. Карыстальнікі будуць пераведзеныя на тарыфныя планы лінейкі «МЕГА», а таксама тарыфы лінейкі «Трансляцыя ТБ», зыходзячы з адпаведнага набору паслуг на архіўнай прапанове. Пры гэтым для абанентаў значна павялічыцца хуткасць хатняга інтэрнэту, а таксама набор паслуг, якія прадастаўляюцца дадаткова.

 

У якасці бонусу кліентам на новых тарыфных планах будуць прадастаўленыя спецыяльныя скідкі на абаненцкую плату.

 

Флагманскі тарыфны план «МЕГА Макс» лінейкі «МЕГА», на якую пераводзяцца карыстальнікі архіўных тарыфных планаў хатняга інтэрнэту і ТБ, уключае магчымасць падключэння аднаго бясплатнага мабільнага нумара з безлімітным доступам у інтэрнэт і неабмежаванай колькасцю хвілін ва ўсе сеткі. Азнаёміцца з інфармацыяй, як скарыстацца спецыяльнай прапановай, можна з дапамогай відэа інструкцыі.

 

Карыстальнікі архіўных тарыфаў з уключанымі ТВ-каналамі змогуць глядзець іх на відэасэрвісе VOKA, даступным у рамках новых тарыфных прапаноў разам з відэасэрвісам VOKA. Кабельнае ТБ пры гэтым для іх будзе прадастаўляцца ў якасці бонусу без спагнання дадатковай платы.

 

З 20.02.2024 года трансляцыя кабельнага тэлебачання будзе працягнута ў рамках тарыфнага плана лічбавага тэлебачання «Планета – базавы», які гэтай датай будзе перайменаваны ў План «Пашыраны КТБ 6».

 

Перадача абсталявання будзе рэгулявацца ўмовамі новых тарыфных планаў.

 

Выдадзеныя Wi-Fi маршрутызатары і ТВ-прыстаўкі, якія знаходзяцца ў карыстанні ў абанентаў на момант пераходу, застаюцца ў кліентаў для далейшай эксплуатацыі.

 

З абноўленымі ўмовамі і цэнамі на паслугі фіксаванай сувязі і тэлебачання можна азнаёміцца, перайшоўшы па спасылцы.

 

З 20.02.2024 года кліенты, якія пражываюць па адрасах са спіса, будуць абслугоўвацца ў рамках Парадку прадастаўлення дзейных тарыфных планаў для фізічных асоб.

 

Апрача таго, з 20.02.2024 зменіцца парадак аказання некаторых паслуг:

«Паўза» (прыпыненне паслугі доступу ў інтэрнэт).

– Цана пераходу на меншы па кошце тарыфны план складзе 3 рублі 30 капеек з улікам ПДВ.

«Абяцаны плацеж» (магчымасць карыстацца паслугамі сувязі пры наяўнасці запазычанасці на балансе і/або пры неаплаце апошняга рэгулярнага рахунка).

 

З 20.02.2024 года будзе адключана дадатковая паслуга «Smart-рассылка». Інфармаванне кліентаў па дагаворы аб аказанні паслуг па сетцы фіксаванай сувязі будзе ажыццяўляцца праз SMS-рассылкі ў рамках тарыфных планаў. Таксама з гэтай даты зменіцца парадак аплаты за паслугі сувязі. Аплату выстаўленага рахунка неабходна ажыццяўляць да 15 чысла кожнага месяца за папярэдні месяц (г. зн. па факце аказання паслуг).

 

З 20.02.2024 года ўступаюць у сілу некаторыя дадатковыя змены ў абслугоўванні:

–Дадатак «Мой А1», Асабісты кабінет.

Сэрвісы будуць даступныя з 20.02.2024 года і дазволяць атрымаць доступ да інфармацыі пра асабовы рахунак, тарыфны план і паслугі, праглядаць рух сродкаў і бягучы баланс.

Спампаваць «Мой А1» можна ў магазіне дадаткаў на сваёй прыладзе (у Google Play, App Store, AppGallery).

Новы Асабісты кабінет будзе даступны па адрасе my.A1.by (укладка «Інтэрнэт для дому і офіса»).

Лагін для ўваходу – ваш нумар асабовага рахунка, пароль застаецца ранейшым.

– Асабовы рахунак

Для доступу ў дадатак «Мой А1», Асабісты кабінет і аплаты паслуг выкарыстоўваецца нумар асабовага рахунка. Звяртаем увагу на тое, што нумар асабовага рахунка з 20.02.2024 года будзе зменены. Азнаёміцца са спісам змененых асабовых рахункаў можна па спасылцы.

– Спосабы аплаты для прыватных кліентаў

З 20.02.2024 года плацяжы неабходна ажыццяўляць праз АРІП любым зручным спосабам: інтэрнэт-банкінг, мабільны банкінг, банкаматы, інфакіёскі, РКЦ, РУП «Белпошта».

 

Для правядзення плацяжу за паслугі доступу ў інтэрнэт, інтэрактыўнага і кабельнага ТБ неабходна выбраць:

– Сістэма «Разлік» (АРІП) –>

– Інтэрнэт, тэлебачанне, тэлефанія –>

– A1 –>

– А1–Дамашні інтэрнэт і ТБ –>

– Інтэрнэт, ТБ (код паслугі 402411).

 

Для правядзення плацяжу за паслугі кабельнага ТБ неабходна выбраць:

– Сістэма «Разлік» (АРІП) –>

– Інтэрнэт, тэлебачанне, тэлефанія –>

– A1–>

– А1–Кабельнае ТБ–>

– Кабельнае ТБ (код паслугі 233).

 

Просім не праводзіць аплату ў перыяд з 19.02.2024 па 20.02.2024 года для прадухілення сітуацый з некарэктным залічэннем плацяжоў.

 

– Абмежаванні ў правядзенні аперацый.

Звяртаем увагу, што з 19.02.2024 па 20.02.2024 года будзе адсутнічаць магчымасці кіравання паслугай «Паўза», а таксама магчымасць пераафармлення і скасавання дагавора, змены тарыфнага плана і кіравання падпіскамі VOKA.

 

Кантакты (з 20.02.2024 года)

Усе актуальныя кантакты можна знайсці на спецыяльнай старонцы. Пры ўзнікненні пытанняў вы можаце звязацца з намі любым зручным спосабам.

Працягваючы карыстацца паслугамі сувязі з 20.02.2024 года, вы пацвярджаеце згоду з вышэйназванымі зменамі.