Аб унясенні змен у парадак дастаўкі рахункаў юрыдычным асобам | Навiны | Пра кампанію

Аб унясенні змен у парадак дастаўкі рахункаў юрыдычным асобам

Унітарнае прадпрыемства «А1» інфармуе аб унясенні змен у Дагавор аб аказанні паслуг электрасувязі і Дагавор аб аказанні паслуг фіксаванай сувязі. Так, з 6 жніўня 2021 года для кліентаў з ліку юрыдычных асоб уводзіцца штомесячны разавы ўзнос за дастаўку рахункаў на паштовы адрас (спосаб дастаўкі «Пошта Мінск/РБ»). Кошт дастаўкі разгорнутага рахунку па пошце складзе 4,68 рубля, а без дэталізацыі – 2,60 рубля. Пры наяўнасці ў кліента двух спосабаў дастаўкі рахунку «На электронную пошту» і «Пошта Мінск/РБ», а таксама паслугі «Дэталізацыя званкоў» дэталізацыя будзе дастаўляцца толькі на электронную пошту.

 

Рахункі, якія высылаюцца на адрас электроннай пошты, цалкам адпавядаюць нормам справаздачнасці і нарматыўна-прававым актам Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з прынцыпамі экалагічнага, сацыяльнага і карпаратыўнага кіравання (ESG) выкарыстанне электроннай пошты ў якасці асноўнага спосабу дастаўкі дазваляе рацыянальна выкарыстаць прыродныя рэсурсы. На сённяшні дзень ужо 86,4% кліентаў А1 з ліку юрыдычных асоб атрымліваюць рахункі ў электронным выглядзе.

 

З новымі рэдакцыямі дакументаў можна азнаёміцца па спасылках ніжэй:

Дагавор аб аказанні паслуг электрасувязі

Дагавор аб аказанні паслуг фіксаванай сувязі