Кампанія А1 палепшыла сваю 4G-сетку ў 37 населеных пунктах | Навiны | Пра кампанію

Кампанія А1 палепшыла сваю 4G-сетку ў 37 населеных пунктах

Аб кампаніі

Кампанія А1 узмоцнена працуе над пашырэннем сваёй 4G-сеткі па ўсёй краіне. Гэтак, паляпшэнне сувязі гэтым разам закранула 14 гарадоў: Брэст, Мінск, Магілёў, Баранавічы, Горкі, Давыд-Гарадок, Ашмяны, Бабруйск, Крупкі, Жыткавічы, Столін, Асіповічы, Кіраўск і Мазыр. Акрамя таго, разгортванне новых магутнасцяў могуць ацаніць і жыхары больш чым 20 вёсак і пасёлкаў у Брэсцкай, Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцях.

 

Для карыстальнікаў такія павелічэнні ёмістасці сеткі азначаюць павышаную хуткасць мабільнага інтэрнэту і больш стабільнае злучэнне ў параўнанні з сувяззю папярэдняга пакалення, што дазваляе абанентам з камфортам карыстацца ўсімі сучаснымі магчымасцямі для зносін. Можна глядзець фільмы, не робячы паўзы для іх дапампоўвання, публікаваць розны аб'ёмны кантэнт у сацыяльных сетках, працаваць аддалена, а таксама тэлефанаваць блізкім практычнага з любога пункта краіны без перашкод.

 

Каб перайсці ў 4G і скарыстацца ўсімі перавагамі якаснай сувязі, трэба:

 

1. уключыць 4G (LTE) у наладах тэлефоннага апарата. Пераход на новы стандарт сувязі цалкам бясплатны. Пры выбары такога рэжыму мабільная прылада будзе прыярытэтнай сеткай выбіраць 4G, але пры неабходнасці зможа аўтаматычна часова пераключыцца ў 3G;

2. уключыць рэжым VoLTE у наладах для забеспячэння больш высокай якасці галасавых выклікаў;

3. у выпадку, калі SIM-карта не падтрымлівае LTE – замяніць яе на USIM або eSIM. Зрабіць гэта можна абсалютна бясплатна ў любом магазіне А1;

4. у выпадку, калі тэлефон не падтрымлівае LTE – выбраць актуальную мадэль па фільтры «Падтрымка 4G/LTE».

 

Для праверкі гатоўнасці вашай прылады і SIM-карты да працы ў 4G-сетцы можна выкарыстаць USSD-запыт *181# выклік. Падрабязней азнаёміцца з зонай пакрыцця і з сярэдняй хуткасцю 4G-сеткі А1 можна на афіцыйным сайце А1 па спасылцы, а таксама ў праграме «Мой А1». А даведацца пра магчымасці і перавагі стандарту сувязі 4G – на спецыяльнай старонцы па спасылцы.

 

Азнаёміцца з пакрыццём мабільнай сеткі для пэўнага адраса можна з дапамогай пошуку па карце тут. Вы таксама можаце пакінуць пажаданні па ўдасканаленні сеткі для канкрэтнага адраса па спасылцы.

 

Пра кампанію

 

Правайдар тэлекамунікацыйных, ІКТ- і кантэнт-паслуг А1 пачаў сваю камерцыйную дзейнасць 16 красавіка 1999 г., стаўшы першым мабільным аператарам стандарту GSM у краіне. З лістапада 2007 г. кампанія ўваходзіць у склад міжнароднай групы A1 Group, якая, у сваю чаргу, з’яўляецца еўрапейскім падраздзяленнем транснацыянальнага холдынга América Móvil, аднаго з найбуйнейшых сусветных правайдараў тэлекамунікацыйных паслуг са штаб-кватэрай у Мексіцы.

 

Сотавая рухомая электрасувязь ад А1 мае найвялікшую колькасць уласных сайтаў у стандартах GSM і UMTS у Беларусі – больш за 14 000 – і мае максімальныя ацэнкі па большасці інтэгральных паказнікаў паводле сукупных даных незалежнага рэгулятара «БелДІЭ», якія даступны на партале ацэнкі якасці паслуг электрасувязі хваля.бел.