Кампанія А1 палепшыла сваю 4G-сетку ў 111 населеных пунктах
Кампанія А1 працягвае актыўную працу па пашырэнні 4G-сеткі. Гэтак, у выніку нядаўніх запускаў новых магутнасцяў, паляпшэнне закранула 111 населеных пунктаў па ўсёй Беларусі – пакрыццё і прапускная здольнасць сувязі чацвёртага пакалення істотна павялічыліся на тэрыторыі ўсёй краіны.
Такія працы забяспечваюць яшчэ больш стабільны доступ да мабільнага інтэрнэту паводле тэхналогіі LTE і павелічэнне хуткасці і якасці сігналу перадачы як у абласных цэнтрах, так і ў аддаленых населеных пунктах. Развіццё сеткі 4G забяспечвае карыстальнікам камфортныя ўмовы для прагляду фільмаў без затрымак, публікацыі аб'ёмнага кантэнту ў сацыяльных сетках і званкоў з любога пункту краіны без перашкод.
4G (LTE) цяперашнім часам з’яўляецца самым сучасным стандартам сотавай сувязі з дзейных у Беларусі. У выніку мерапрыемстваў, якія кампанія А1 ажыццяўляе ў партнёрстве з інфраструктурным аператарам beСloud, карыстацца сувяззю чацвёртага пакалення ў сетцы А1 могуць 99% жыхароў краіны. Праверыць пакрыццё сеткі 4G ад А1 у вашым раёне можна тут або пакінуць свае пажаданні па паляпшэнні сувязі ў спецыяльнай форме.
Пра кампанію
Правайдар тэлекамунікацыйных, ІКТ- і кантэнт-паслуг А1 пачаў сваю камерцыйную дзейнасць 16 красавіка 1999 г., стаўшы першым мабільным аператарам стандарту GSM у краіне. З лістапада 2007 г. кампанія ўваходзіць у склад міжнароднай групы A1 Group, якая, у сваю чаргу, з’яўляецца еўрапейскім падраздзяленнем транснацыянальнага холдынга América Móvil, аднаго з найбуйнейшых сусветных правайдараў тэлекамунікацыйных паслуг са штаб-кватэрай у Мексіцы.
Сёння А1 – адзін з прызнаных лідараў беларускага рынку тэлекамунікацыйных паслуг. Гэты факт пацвярджаецца як вынікамі незалежных выпрабаванняў паказнікаў якасці, так і выбарам спажыўцоў. Пацвярджэннем апошняга стала перамога кампаніі адразу ў дзвюх намінацыях прэміі «Нумар адзін»: А1 стаў «Мабільным аператарам №1» і «Інтэрнэт-аператарам №1» паводле вынікаў адкрытага анлайн-галасавання.